15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў папрасіў палітычнага прытулку ў Велікабрытаніі

259
Андрэй Саннікаў папрасіў палітычнага прытулку ў Велікабрытаніі

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі», экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень заявіў пра пагрозу паўторнага арышту.

«Для мяне гэта было нялёгкае рашэнне. Але, паверце, іншага выйсця не было. Зноў падвяргацца катаванням і здзекаванням у турме, ці сядзець «цішэй вады, ніжэй травы». Я быў і застаюся беларускім палітыкам. Буду працягваць даносіць праўду пра маю краіну і дамагацца таго, каб былі прыняты канкрэтныя меры дапамогі дэмакратычнай Беларусі. Лічу, што маё рашэнне дапаможа рэальнаму вызваленню маёй жонкі і сына, якія знаходзяцца ў заложніках у рэжыму Лукашэнкі», - заявіў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю charter97.org.

Андрэй Саннікаў - былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы намеснік міністра замежных спраў РБ. Паводле ацэнак незалежных назіральнікаў, на прэзідэнцкіх выбарах быў рэальным канкурэнтам Лукашэнкі і выходзіў у другі тур. У дзень выбараў разам з жонкай Ірынай Халіп быў арыштаваны, абвінавачаны ў арганізацыі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. У турме КДБ, а затым і ў калоніях падвяргаўся катаванням. Быў вызвалены ў красавіку 2012 года. Пасля першай жа прэс-канферэнцыі Саннікава Лукашэнка публічна прыгразіў палітыку паўторным арыштам у выпадку, калі ён не будзе маўчаць.

Напісаць каментар 259

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках