15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Prague Post: Захаду пара спыніць «лукашэнізацыю» рэгіёну

32
The Prague Post: Захаду пара спыніць «лукашэнізацыю» рэгіёну

Злучаным Штатам варта надаваць больш увагі Беларусі.

Было б няправільна сказаць, што Злучаныя Штаты не робяць нічога, каб змяніць сітуацыю ў былых савецкіх рэспубліках: Кангрэс ЗША прыняў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, амерыканцы і іх еўрапейскія саюзнікі ўвялі санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якога былы дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс назвала апошнім дыктатарам Еўропы, піша журналіст Антон Тарас у чэшскім англамоўным выданні The Prague Post (пераклад - charter97.org).

Але існуючых мер недастаткова. У апошнія гады маштабы рэпрэсій у сістэме Лукашэнкі выраслі да беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Карыстаючыся моцнай падтрымкай Крамля, Лукашэнка, падобна, верыць у тое, што яго клан будзе кіраваць вечна.

Чаму гэта павінна датычыцца адміністрацыі ў Вашынгтоне?

Лукашэнке атрымалася адаптаваць савецкую сацыялістычную (яго ўрад называе яе «сацыяльнай») мадэль у 21 стагоддзі. Кіраўнікі краін трэцяга свету могуць узяць яе ў якасці прыкладу і задумацца над пабудовай яе ў сваіх дзяржавах.

Лукашэнка ўжо паказаў дрэнны прыклад для лідэраў у сваім рэгіёне. Гледзячы на яго і, убачыўшы слабую рэакцыю Захаду на пашырэнне паўнамоцтваў беларускага кіраўніка, украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч схіляецца да аўтарытарнага стылю кіравання. І Расея Уладзіміра Пуціна адкрыта запазычвае рэпрэсіўныя прыёмы з арсенала Лукашэнкі.

У апошні час у Расеі запушчаны праект Еўразійскага саюза. Па словах Пуціна, гэта аб'яднанне можа стаць «адным з палюсоў сучаснага свету... выступаючы ў якасці эфектыўнага моста паміж Еўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам». У праекце ўдзельнічаюць Расея, Казахстан і Беларусь. Ні адну з гэтых трох краін нельга аднесці да цалкам дэмакратычных.

Застаючыся ў адзіноце, ні беларуская, ні казахстанская тыраніі не змогуць праіснаваць доўга. Але ў саюзе тыраны могуць падоўжыць сваё праўленне на нявызначаны тэрмін, дзяліцца вопытам і аказваць падтрымку іншым недэмакратычным рэжымам. Беларусь ужо дапамагае Венесуэле стварыць сваю сістэму СПА і падтрымлівае цесныя сувязі з Іранам.

Калі Лукашэнка стаў прэзідэнтам у 1994 годзе, беларускія інтэлектуалы спрабавалі данесці да Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў: калі яны не перашкодзяць аўтарытарнаму лідэру, то атрымаюць дэспата, падобнага на Гітлера па суседстве з Еўропай. Магчыма, гэта параўнанне здаецца перабольшаным, але факт застаецца фактам: у Еўропе 21 стагоддзя няма месца дыктатуры, нават у дзяржавах, якія здаюцца «нязначнымі» гульцамі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках