15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалевіч: Саннікаў пацярпеў у турме, як ніхто іншы

13
Міхалевіч: Саннікаў пацярпеў у турме, як ніхто іншы

Алеcь Міхалевіч, былы кандыдат у прэзідэнты, з разуменнем паставіўся да ўчынку Андрэя Саннікава.

«Гэта асабістае рашэнне, і я яго ў любым выпадку паважаю. Саннікаў перажыў у турме тое, што перажыў мала хто з палітычных зняволеных, таму я абсалютна разумею яго рашэнне», - сказаў «Радыё Свабода» Алесь Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч ужо сам паўтара года ў Чэхіі:

«Зразумела, я шкадую, што я не ў Беларусі. Але калі выбіраць паміж тым, каб быць у турме або за мяжой, я выбіраю замежжа, так як у турме магчымасці для дзейнасці вельмі абмежаваныя».

Алесь Міхалевіч, як і Андрэй Саннікаў, пакуль не змог уз'яднацца з сям'ёй, якая таксама засталася ў Беларусі.

Нагадаем, Андрэй Саннікаў папрасіў палітычнага прытулку ў Велікабрытаніі. Лідэр «Еўрапейскай Беларусі», экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень заявіў пра пагрозу паўторнага арышту. «Для мяне гэта было нялёгкае рашэнне. Але, паверце, іншага выйсця не было. Зноў падвяргацца катаванням і здзекам у турме, ці сядзець «цішэй вады, ніжэй травы». Я быў і застаюся беларускім палітыкам. Буду працягваць даносіць праўду пра маю краіну і дамагацца таго, каб былі прынятыя канкрэтныя меры дапамогі дэмакратычнай Беларусі. Лічу, што маё рашэнне дапаможа рэальнаму вызваленню маёй жонкі і сына, якія знаходзяцца ў заложніках у рэжыму Лукашэнкі», - заявіў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю charter97.org.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках