29 снежня 2024, Нядзеля, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: У Беларусі няма грошай для выплаты пошлін Расеі

33
Злотнікаў: У Беларусі няма грошай для выплаты пошлін Расеі

Каб разлічыцца за экспарт «растваральнікаў», афіцыйнаму Менску прыйдзецца зрабіць прыватызацыю, лічыць эканаміст.

«Гэта адбываецца ў рэчышчы таго ціску, які Расея аказвае на Беларусь. Гэта і спыненне паставак па «растваральнікаваму» бізнэсу, і зніжэнне паставак нафты ў чацвёртым квартале, а цяпер вось патрабаванне выплаціць 1,5 мільярда даляраў экспартных пошлін», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.

Па словах эксперта, Беларусь сама справакавала такі ціск:

«Гэты ціск выкліканы паводзінамі беларускага боку. Акрамя ўсяго іншага, Беларусь не выканала ўмовы прадастаўлення крэдыту з боку Еўразійскага банка развіцця. Афіцыйны Менск не ідзе на патрабаваныя Расеяй прыватызацыю і лібералізацыю эканомікі».

Расея будзе дзейнічаць жорстка, упэўнены эканаміст:

«Расея незадаволеная невыкананнем умоў па прадастаўленні крэдыту і паводзінамі беларускага кіраўніцтва ў галіне перапрацоўкі нафты. РФ раздражняецца і эканамічна будзе дзейнічаць жорстка».

У Беларусі няма грошай для выплаты 1,5 мільярда даляраў пошлін, адзначыў Леанід Злотнікаў:

«Беларусі проста няма з чаго выплачваць гэтыя грошы. Каб аддаць, трэба заняць. Нядаўна міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заяўляў, што нам трэба заняць 1,5 мільярда даляраў, каб выплаціць пазыкі ў наступным годзе. А тут яшчэ 1,5 мільярда. Я думаю, іх проста няма з чаго плаціць. Незразумела, што рабіць і дзе знайсці такую суму».

Для выплаты патрабаваных Расеяй пошлін Беларусі давядзецца зрабіць прыватызацыю, лічыць эксперт.

«Афіцыйны Менск будзе супраціўляцца, ён не захоча аддаваць гэтыя грошы. У эканомікі і так праблемы з прытокам валюты. Беларусі давядзецца пайсці на прыватызацыю або прызнаць сваю фінансавую безгрунтоўнасць», - адзначыў Злотнікаў.

Нагадаем, паводле інфармацыі агенцтваў эканамічных навін, Расея прапанавала Беларусі добраахвотна кампенсаваць $1,5 млрд за экспартныя пастаўкі бяспошлінных «растваральнікаў».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках