28 снежня 2024, Субота, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзура блакуе лісты да Мікалая Статкевіча

7
Цэнзура блакуе лісты да Мікалая Статкевіча

Палітвязень атрымлівае пустыя канверты са штэмпелем «Ліст не прайшоў цэнзуру».

Пра гэта распавёў Леанід Гаравы, актывіст Руху «За Свабоду» з Гарадка, піша ПЦ «Вясна».

У адказ на свой чарговы ліст палітвязню ён атрымаў паштоўку з паведамленнем пра тое, што Статкевіч атрымаў пусты канверт са штэмпелем «Ліст не прайшоў цэнзуру».

Леанід Гаравы адзначае, што даўно перапісваецца з палітвязнямі. І лісты падобнага зместу ў пачатку кастрычніка накіраваў Мікалаю Статкевічу, Зміцеру Дашкевічу, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Аўтуховічу. Аўтуховічу ліст дайшоў без праблем, Леанід Гаравы атрымаў ад яго адказ. А вось Мікалай Статкевіч даслаў паштоўку, што ў чарговы раз атрымаў пусты канверт ад заказнога ліста з ужо традыцыйнай паметкай «Ліст не прайшоў цэнзуру».

Гэта ўжо не першы ліст Леаніда Гаравога, які заблакавала цэнзура магілёўскай турмы, дзе ўтрымліваюць Статкевіча. На думку гарадокскага актывіста, такое стаўленне да Мікалая Статкевіча з'яўляецца своеасаблівай формай ціску на экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках