16 лiстапада 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога «іпэшнікаў» у Гомелі: хто не пратэставаў, засталіся ў мінусе

42
Перамога «іпэшнікаў» у Гомелі: хто не пратэставаў, засталіся ў мінусе

23 кастрычніка прадпрымальнікі «Сакрэту» учынілі забастоўку.

Новы ўласнік гандлёвага цэнтра «Сакрэт» хацеў, каб за квадратны метр яму плацілі 120 еўра замест 45-55, перадае «Белсат».

Паводле дамоў, якія прадпрымальнікі гандлёвага цэнтра падпісалі з новым уласнікам ТДА «НП-Сэрвіс» 27 кастрычніка, арэндная стаўка вырасце толькі на 10%. Камунальныя ж плацяжы нават знізяцца - на 20-25%.

У цэнтры гандлююць 400 прадпрымальнікаў. Каб развязаць канфлікт, яны звярнуліся ў РГА «Перспектыва» (яго кіраўнік Анатоль Шумчанка некалькі разоў прыязджаў у Гомель з арганізацыйнай і юрыдычнай дапамогай), пасля - да мясцовых улад. Апошнія ўрэгулявалі канфлікт, пакуль справа не дайшла да суда.

«Мы ўласніку выразна і ясна далі зразумець, што няма падстаў павышаць арэндную плату, і ніхто не дасць уласніку не паслухацца і самавольнічаць, сваіх прадпрымальнікаў мы не кінем», - заявіла пасля нарады ў аблвыканкаме кіраўнік аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Марына Крывунь.

Анатоль Шумчанка падкрэсліў, што новыя пагадненні падпісаны на 5 гадоў, а раней - на тэрмін ад 3 да 11 месяцаў. Ён таксама адзначыў намаганні Савета прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтра і ролю мясцовых улад, якія падтрымалі бізнесменаў.

Шумчанка дадаў, што 46 прадпрымальнікаў вырашылі не пратэставаць і падпісалі ўмовы з новымі стаўкамі арэнды. Уласнік сказаў, што іх пераглядаць не будзе. «Гэта прыклад усім, што ў канфліктных сітуацыях вельмі важна змагацца за свае правы разам, а не ўпотай падпісваць пагадненні», - заявіў ён.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках