15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАСЕ дала вызначэнне тэрміну «палітвязень»

15
ПАСЕ дала вызначэнне тэрміну «палітвязень»

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) разабралася з вызначэннем тэрміну «палітычны вязень».

Тэрмін «палітычны вязень» быў распрацаваны ў Савеце Еўропы незалежнымі экспертамі генеральнага сакратара, адзначаецца ў дакладзе нямецкага парламентарыя Крыстафа Штрэсера, які паступіў у распараджэнне РІА «Новости».

Аўтар дакладу адзначае, што «агульныя крытэры, прапанаваныя незалежнымі экспертамі, былі адабраны ўсімі зацікаўленымі бакамі, уключаючы Камітэт міністраў і Парламенцкую асамблею Савета Еўропы».

«Палітычным вязнем трэба лічыць асобу, пазбаўленую асабістай свабоды, калі пазбаўленне свабоды было ужыта ў парушэнне аднаго з асноўных праў, гарантаваных Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека (ЕКПЧ) і пратаколамі да яе, у прыватнасці, свабоды думкі, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання меркавання і інфармацыі, а таксама свабоды сходаў і аб'яднанняў», - адзначаецца ў дакладзе.

Палітвязнем таксама з'яўляецца асоба, пазбаўленая асабістай свабоды ва ўмовах, калі «пазбаўленне свабоды было ўжыта па відавочна палітычных прычынах без сувязі з якім-небудзь правапарушэннем». Вязнем такога роду таксама называюцца асобы, «працягласць заключэння якіх і ўмовы заключэння з'яўляюцца відавочна непамернымі ў адносінах да правапарушэння, у якім асоба была прызнана вінаватай або падазраецца».

Акрамя таго, палітычным вязнем лічыцца асоба, якая была пазбаўлена свабоды «на дыскрымінацыйнай у параўнанні з іншымі асобамі аснове».

ПАСЕ настойвае, што «асобы, пазбаўленыя асабістай свабоды за тэрарыстычныя злачынствы, не лічацца палітычнымі вязнямі, калі судовае разбіральніцтва і вынясенне прысуду за такія злачынствы былі праведзены ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і Еўрапейскай канвенцыяй аб правах чалавека».

Асамблея прапануе кампетэнтным органам усіх дзяржаў Рады Еўропы «паўторна разгледзець усе справы, дзе, магчыма, гаворка ідзе пра палітычных вязняў, з ужываннем вышэйпералічаных крытэрыяў і, у залежнасці ад вынікаў, альбо вызваліць такіх вязняў, альбо правесці паўторнае судовае разбіральніцтва».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках