29 снежня 2024, Нядзеля, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі можам перагледзець

117
Макей: Пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі можам перагледзець

З кіраўніком МЗС Расеі таксама абмяркоўваюцца розныя абарончыя планы, у тым ліку СРА.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей не выключае, што Беларусь у будучыні можа вярнуцца да перагляду сваёй пазіцыі аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, аднак падкрэслівае, што гэта рашэнне будзе прынята зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў.

«Жыццё не стаіць на месцы, і тэма беларуска-грузінскіх і беларуска-асяцінскіх адносін абмяркоўвалася сёння ў ходзе сумеснай калегіі», - заявіў Уладзімір Макей у аўторак на брыфінгу ў Менску.

«Я не магу сказаць, што пазіцыя наша памянялася, але мы будзем аналізаваць сітуацыю на постсавецкай прасторы і прымем рашэнне па гэтым пытанні зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў», - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, які прыбыў сёння ў Менск, пацвердзіў, што Расея і Беларусь абмяркоўваюць розныя абарончыя планы, у тым ліку супрацьракетную абарону.

«У нас ёсць група высокага ўзроўню па ваенна-прамысловаму комплексу, пасяджэнне якой адбылося нядаўна ў Менску. Гэты працэс пастаянна ўдасканальваецца, абнаўляюцца нашы сумесныя абарончыя планы, у тым ліку і той, пра які вы згадалі», - сказаў С.Лаўроў на прэс -канферэнцыі ў Менску.

«У нас з рэспублікай Беларусь саюзніцкія адносіны не толькі ў кантэксце нашага членства ў АДКБ, але і ў рамках Саюзнай дзяржавы», - адзначыў С.Лаўроў.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках