16 лiстапада 2024, Субота, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешні гандаль ужо 2 месяцы працуе ў мінус

9
Знешні гандаль ужо 2 месяцы працуе ў мінус

Верасень стаў другім месяцам бягучага года з моманту прыпынення растваральнікавай схемы і працы знешняга гандлю краіны ў мінус.

Як паведамляе Белстат, у верасні адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 358 млн. USD. У жніўні адмоўнае сальда склалася на ўзроўні 363,6 млн. USD

У цэлым, за 9 месяцаў бягучага года сальда знешняга гандлю таварамі склалася станоўчым у памеры 1313,8 млн. USD супраць адмоўнага ў памеры 3384,7 млн. USD у студзені-верасні 2011 года.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі за 9 месяцаў бягучага года склаў 70879,0 млн. USD, павялічыўшыся на 10,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Экспарт тавараў вырас на 19,2% да 36096,4 млн. USD, імпарт павялічыўся на 3,3% да 34782,6 млн. USD.

З агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны па-за СНД склалі 18626,9 млн. USD, павялічыўшыся на 22,9%. У тым ліку экспарт у краіны Еўрапейскага звяза дасягнуў 14871,9 млн. USD, што на 32,1% больш, чым у студзені-верасні 2011 года.

Пастаўкі ў краіны СНД склалі 17469,5 млн. USD, павялічыўшыся на 15,6% у параўнанні са студзенем-вераснем 2011-га. Экспарт у Расею вырас на 9,1% да 11859,4 млн. USD.

У сваю чаргу аб'ём імпарту з краін СНД склаў 23 296,6 млн. USD, павялічыўшыся на 13,7%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі павялічыўся на 18,2% і склаў 21 409,1 млн. USD.

З краін па-за СНД Беларусь знізіла імпарт на 12,8% да 11 486,0 млн. USD. Імпарт тавараў з краін Еўразвяза склаў 6 491,6 млн. USD, што на 4,4% больш у параўнанні са студзенем-вераснем 2011-га.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 5827,1 млн. USD (супраць 5374,4 млн. USD у студзені-верасні 2011 года), у гандлі з Расеяй - 9549,7 млн. USD (супраць 7241,8 млн. USD ).

У гандлі з краінамі па-за СНД сфармавалася станоўчае сальда ў памеры 7140,9 млн. USD (супраць 1989,7 млн. USD у студзені-жніўні 2011 года). Дадатнае сальда знешняга гандлю з краінамі Еўразвяза склала 8380,3 млн. USD (у студзені-верасні 2012-га дадатнае сальда складала 5035,6 млн. USD).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках