15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАСЕ разглядае беларускае пытанне

16
ПАСЕ разглядае беларускае пытанне

На сённяшнім пасяджэнні ў Страсбургу камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) абмяркуе сітуацыю ў Беларусі.

Разгляд беларускага пытання запланаваны ў першай палове дня, піша БелаПАН.

«Парламенцкія выбары», якія праходзілі ў Беларусі 23 верасня, ПАСЕ ацаніла як неадпаведныя міжнародным дэмакратычным стандартам.

Спецдакладчык асамблеі па Беларусі Андрэс Херкель у сваёй заяве выказаў шкадаванне, што многія абавязацельствы ў рамках АБСЕ па дэмакратычных правах грамадзян на свабоднае вылучэнне кандыдатаў і магчымасць свабодна выказваць меркаванне не былі выкананы. Ён падкрэсліў, што «выбары» у Беларусі не былі бесстароннімі з прычыны адсутнасці дакладнай працэдуры падліку галасоў і магчымасці для назіральнікаў праверыць вынікі гэтага падліку.

Херкель таксама адзначыў, што дзвюм назіральнікам ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якія планавалі ехаць у Беларусь на выбары, - Марылуізе Бек (Германія) і Эмануэлісу Зінгерысу (Літва) - было адмоўлена ў беларускіх візах.

«Я падзяляю першую рэакцыю спадарыні Бек аб тым, што «дыктатар Лукашэнка нават не спрабуе зрабіць бачнасць свабодных і сумленных выбараў, калі ён не пускае журналістаў і назіральнікаў». Усё гэта будзе абмяркоўвацца падчас восеньскай сесіі ПАСЕ», - сказаў спецдакладчык.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках