16 лiстапада 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» прыняла расейскія ўмовы

15
«Белавія» прыняла расейскія ўмовы

Авіякампаніі Расеі і Беларусі будуць выконваць па пяць штодзённых рэйсаў на лініі Масква - Менск.

Пра гэта паведамляе агенцтва Прайм са спасылкай на прэс-службу Мінтранса Расеі па выніках перамоў двух краін.

Прызначанымі перавозчыкамі з'яўляюцца ААТ «Аэрафлот» і авіякампанія «Белавія». Бакі дамовіліся працягнуць працу па лібералізацыі паветраных зносін, у тым ліку ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. «У гэтых мэтах бакі дамовіліся правесці ў бліжэйшы час трохбаковую сустрэчу Расея - Казахстан - Беларусь», - сказаў прадстаўнік Мінтранса.

Канфлікт вакол авіязносін Масква - Менск пачаўся ў канцы сакавіка гэтага года. Тады Расавіяцыя заяўляла, што беларускі бок спрабаваў адміністрацыйнымі мерамі скараціць колькасць рэйсаў расейскіх авіякампаній з 5 да 4 у дзень. У красавіку Расея і Беларусь дамовіліся, што кожны бок будзе выконваць па пяць авіярэйсаў у дзень паміж Масквой і Менскам у летні перыяд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках