15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАСЕ зноў заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў

5
ПАСЕ зноў заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў

Камітэт па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) прыняў заяву па Беларусі.

У ёй утрымліваецца заклік «неадкладна і без якіх-небудзь умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, у тым ліку тых, каго ўжо памілавалі».

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе ПАСЕ.

У заяве адзначаецца, што 12 палітычных вязняў да гэтага часу застаюцца ў турмах, прычым з'явілася вартая даверу інфармацыя пра катаванні ў дачыненні да іх, недастатковую медыцынскую дапамогу і дапамогу адвакатаў.

Паліткамітэт ПАСЕ аднагалосна падтрымаў прапанову спецдакладчыка асамблеі па Беларусі Андрэса Херкеля намінаваць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які быў асуджаны і знаходзіцца ў калоніі, на прэмію праў чалавека ПАСЕ 2013 года.

«Сітуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі не палепшылася з часу прыняцця мінулай рэзалюцыі асамблеі ў студзені 2012», - заявіў Херкель. У Беларусі, адзначыў ён, працягваюць зневажаць правы чалавека і палітычныя свабоды і падвяргаць нападкам палітычных апанентаў.

Акрамя таго, беларускія ўлады не распачалі мер па адмене смяротнага пакарання ці па ўвядзенні мараторыя на выкананне смяротных прысудаў. Наадварот, у 2012 годзе былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прысуды, адзначалі ўдзельнікі пасяджэння паліткамітэта.

Нагадаем, у пачатку пасяджэння адбыўся скандал - афіцыйнага прадстаўніка Беларусі папрасілі пакінуць залу, так як у яго не было спецыяльнага запрашэння на гэтае мерапрыемства.

Афіцыйны Менск на гэтыя падзеі пакуль не адрэагаваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках