16 лiстапада 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі выйшлі з транспарантамі на вуліцу (Фота)

58

Незадаволеныя дольшчыкі патрабуюць дабудаваць дом на Лагойскім тракце.

Замест хатняй утульнасці - мітынг з транспарантамі. Усё для таго, каб абараніць права на жыллё. Жаданне зладзіць наваселле ўжо некалькі гадоў прымушае дольшчыкаў дома на Лагойскім тракце хадзіць па розных інстанцыях і падганяць будаўніцтва. Чаму звычайны дом у сталіцы не змаглі здаць у тэрмін, паведамляе tvr.by.

Прастой крана, прывезенага з Літвы, побач з недабудаваным домам таксама аплочваецца дольшчыкамі дома на Лагойскім тракце. Яны прыходзяць сюды часта, каб канстатаваць - будаўніцтва не рухаецца.

Тут павінна быць дзіцячая пляцоўка, але 4 гады як узнімаецца дом. І зусім не высокі. 20 паверхаў будуюць за 4 гады. Такая арыфметыка - калі ўверх расце не дом, а плата за яго - хвалюе патэнцыйных навасёлаў. Дах, напрыклад, робяць на працягу цэлага года. Калі скардзяцца на такі невысокі тэмп будаўніцтва, адказ - матэрыялы прывозяцца з-за мяжы, таму пачакайце.

«119 кватэр павінны былі здаць яшчэ два гады таму. Змены ўсё ж былі. Як пальчаткі мяняліся падрадчыкі, таксама як і заказчыкі - дырэктары ўпраўлення капітальнага будаўніцтва раёна», - заўважае Наталля Курыленка, дольшчык дома.

«Мая кватэра на момант заключэння дамовы каштавала 195 млн. Цяпер мне прад'явілі яшчэ на 260 млн, але гэта не апошні плацёж», - абураная яна.

«Пастаўшчыкі жалезабетонных вырабаў спынілі пастаўкі з прычыны змянення коштаў. І 3-4 месяцы мы не маглі нічога атрымаць. Гэта стала прычынай таго, што працэс затармазіўся», - тлумачыць сітуацыю Эдуард Шчасны, дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна Менска.

Нараканні ў забудоўшчыка не толькі на пастаўку матэрыялаў, але і на недахоп кадраў. Таксама дольшчыкі ня пунктуальныя ў выплатах, заяўляюць там.

Але тыя, каго абвінавачваюць у несвоечасовасці аплаты, аспрэчваюць выказванне. Яны нават адмаўляліся ад аздаблення дома, каб паскорыць будаўніцтва, але кошт толькі вырас.

«Дом не будуецца. Хто вінаваты? Яны адзін з адным перапісваюцца. У выніку мы атрымліваем паперы, але будаўніцтва няма», - адзначае Алена Капусціна, дольшчык дома.

Пагаджаецца з ёй і Рыгор Шостак: «Глядзіце, які год мы будуем і як нас падманваюць па ўводу жылля».

Заказчык абяцае, што пытальнік па здачы дома знікне. Да Новага года можна будзе спраўляць і наваселле.

«Плануем да Новага года. Але сказаць, што 100% - не магу. Вы ж разумееце, я патлумачыў - элементарна не хапае людзей », - заяўляе Эдуард Шчасны.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках