16 лiстапада 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента дадуць сваю ацэнку «выбарам»

4
Дэпутаты Еўрапарламента дадуць сваю ацэнку «выбарам»

Еўрапарламентарыі абмяркуюць з прадстаўнікамі шасці палітычных сіл Беларусі вынікі «парламенцкай» кампаніі і перспектывы развіцця сітуацыі.

Сустрэча адбудзецца 11-12 кастрычніка ў рамках пасяджэння рабочай групы Еўрапарламента ў фармаце Еўранеста. Запрашэнне прыняць удзел у пасяджэнні атрымалі Аб'яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, «Справядлівы свет», кампанія «Гавары праўду!», рух «За свабоду» і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

«Гэта будзе ацэнка «выбарчай» кампаніі і перспектыва развіцця сітуацыі ў Беларусі, такі кантэкст. А наша задача падчас паездкі ў Брусэль - сфакусавана на трох пунктах: вызваленне палітычных вязняў, «Сумленныя выбары без Лукашэнкі» і пазітыўная альтэрнатыва для Беларусі».

Па словах Лябедзькі, вельмі важна тое, што сустрэча будзе праходзіць па ініцыятыве Бруселя: гэта сведчанне таго, што цікавасць да нашай краіны ў ЕЗ не знікае. Да таго ж, 15 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін ЕЗ. На ім будзе таксама абмяркоўвацца «беларускае пытанне» - магчымасць пашырэння санкцый супраць улад Беларусі. Ацэнка «парламенцкіх выбараў», якую ўжо далі назіральнікі АБСЕ, дэпутаты ПАСЕ, і тая, якая будзе сфармулявана па выніках пасяджэння рабочай групы па Беларусі ў Еўрапарламенце, будзе ўлічвацца міністрамі краін ЕЗ, лічыць Лябедзька.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках