15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невыязны алігарх Чыж будзе развіваць экспарт

22
Невыязны алігарх Чыж будзе развіваць экспарт

У Беларусі створаны кансультатыўны савет пры прэм'ер-міністры па развіцці экспарту і тавараправоднай сеткі за мяжой.

Пастанова ўрада № 983 аб стварэнні савета падпісана Міхаілам Мясніковічам 26 кастрычніка 2012 г. і апублікавана сёння, пішуць «Бізнес-Навіны».

У склад савета акрамя прэм'ер-міністра ўвайшлі першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, старшыня Менскага аблвыканкама Барыс Батура, кіраўнікі Мінэканомікі, Мінгандлю, Мінпрама, Мінсельгасхарча, Мінбудархітэктуры, Мінтранса, Дзяржкамваенпрама, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях і прадстаўнікі іншых дзяржорганаў.

Пяць чалавек у зацверджаным Міхаілам Мясніковічам складзе прадстаўляюць бізнэс. Гэта гендырэктар ТАА «Трайпл» Юрый Чыж, гендырэктар ТАА «Санта Імпэкс Брэст» Аляксандр Машэнскі, кіраўнік ЗАТ «Атлант» Віктар Шуміла, гендырэктар ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Міхаіл Крыштаповіч і намеснік дырэктара замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Банецці» Мікалай Гаварко.

Нагадаем, Еўразвяз уключыў Юрыя Чыжа як буйнога спонсара беларускага дыктатара ў «чорны спіс» і забараніў алігарху ўезд на тэрыторыю ЕЗ. Пад санкцыі таксама патрапілі 18 кампаній Чыжа. Аляксандру Машэнскаму толькі прадракалі трапленне ў «чорны спіс» ЕЗ. Брусэльскае выданне EUobserver называла брэсцкага бізнэсмэна сярод тых, каго могуць неўзабаве закрануць санкцыі, паколькі Машэнскі «згуляў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і стаў трэцім па ўплывовасці алігархам пасля Уладзіміра Пефціева і Юрыя Чыжа».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках