16 лiстапада 2024, Субота, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто больш? Стаўкі па ўкладах перавысілі 50%

30
Хто больш? Стаўкі па ўкладах перавысілі 50%

Стаўкі па кароткатэрміновых дэпазітах для фізічных асоб пераадолелі парог у 50%. 

З 1 лістапада ЗАТ «Дэльта Банк» вывеў на рынак новы дэпазітны прадукт - спецыяльны ўклад «52,25 на 55», прапанаваўшы размяшчаць грашовыя сродкі пад стаўку 52,25% гадавых на 55 дзён, паведамляе агенцтва «Бізнес-навіны».

Між тым, сярэдняя стаўка на міжбанку па аднадзённых крэдытах 31 кастрычніка склалася на ўзроўні 49,7% (на таргах з рэзідэнтамі - 50,5%).

Да гэтага дня максімальная стаўка па ўкладах для фізічных асоб складала 49% гадавых. Дэпазіты пад такія стаўкі прапануюць ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь), «Белінвестбанк» і «Хоум Крэдыт Банк».

Як паведамлялася, па выніках працы за трэці квартал ЗАТ «Дэльта Банк" паказаў страту ў памеры BYR 157, 6 млн. У той жа час у другім квартале банк спрацаваў з чыстым прыбыткам у памеры BYR 2 млрд. 46,6 млн.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках