16 лiстапада 2024, Субота, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пазбавіцца льготных імпартных тарыфаў у ЕЗ

15
Беларусь пазбавіцца льготных імпартных тарыфаў у ЕЗ

Еўразвяз перагледзеў спіс краін, якія маюць права на еўрапейскія льготныя або нулявыя імпартныя тарыфы.

Такія тарыфы прадастаўляюцца для стымуляцыі развіцця дзяржаў, паведаміла ў чацвер Еўракамісія, піша «Інтэрфакс».

Згодна з апублікаваным новым спісам, з ліку гэтых краін выключаны дзяржавы, якія па ацэнцы Сусветнага банка на аснове ВУП за апошнія тры гады на душу насельніцтва маюць павышаны даход або прыбытак вышэй сярэдняга.

У першай катэгорыі апынуліся сем краін, а таксама спецыяльны адміністрацыйны раён КНР Аомэнь (Макао): Бахрэйн, Бруней, Катар, Кувейт, ААЭ, Аман, Саудаўская Аравія.

У другую патрапіла Расея, а разам з ёй - Аргенціна, Беларусь, Бразілія, Венесуэла, Габон, Казахстан, Куба, Лівія, Малайзія, Рэспубліка Палаў, а таксама Уругвай.

Адзначым, што пры складанні рэйтынгу Сусветны банк ацэньваў ВУП паводле статыстыкі, якую атрымліваў ад афіцыйных органаў. На падставе завышаных ацэнак беларускага ВУП, якія не раз падвяргаліся сумневу з боку экспертаў, а таксама штучнага завышэння зарплаты Беларусь і трапіла ў групу краін з высокім прыбыткам.

У лік бенефіцыянтаў імпартных льгот цяпер уключаны 89 краін, якія маюць патрэбу ў льготах па меркаванні ЕЗ.

З іх 40 краін увайшлі ў катэгорыю дзяржаў з даходамі ніжэй сярэдняга. Сярод іншых, гэта Індыя і Кітай, што тлумачыцца разлікам ВУП на душу насельніцтва гэтых найбольш населеных краін. У гэтую ж групу ўключаны Азербайджан, Арменія, Грузія, Кіргізія, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан, Украіна. У яе ўваходзяць Іран і Сірыя.

49 краін Афрыкі, Азіі, Акіяніі і Карыбскага басейна з найбольш нізкімі даходамі аднесены да самай льготнай катэгорыі, якую ЕЗ будзе падтрымліваць у галіне імпартных тарыфаў па схеме, званай у Брусэлі «усё, акрамя зброі».

Яшчэ на дзве катэгорыі краін будуць распаўсюджвацца спецыяльныя ўмовы, звязаныя як з мясцовым заканадаўствам у галіне гандлёвага абмену, так і з раней заключанымі пагадненнямі з ЕЗ аб свабодным гандлёвым абмене.

«Я рады, што дзяржавы-удзельнікі ЕЗ і дэпутаты Еўрапарламента падтрымалі прапанову Еўракамісіі, накіраваную на павышэнне эфектыўнасці нашай схемы агульных прэферэнцый для імпарту. Гаворка ідзе аб важным прызнанні таго факту, што галоўныя эканомікі, якія развіваюцца, сталі канкурэнтаздольнымі ў сусветным маштабе. З гэтага часу мы можам адаптаваць нашу гандлёвую схему на карысць развіцця, каб даць час на перадышку і аказаць дадатковую дапамогу краінам, якія яшчэ адстаюць ад іншых», - заявіў член Еўрапейскай камісіі па пытаннях гандлю Карэл дэ Гюхт.

У Еўракамісіі таксама падкрэсліваюць, што краіны, якія эфектыўна абараняюць правы чалавека, права на працу, а таксама выконваюць канвенцыі ў галіне навакольнага асяроддзя і карэктнага дзяржаўнага кіравання, будуць карыстацца дадатковай падтрымкай.

Цяперашняя схема будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2014 года, каб даць час эканамічным аператарам адаптавацца да новых умоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках