15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Трэба змагацца за свае правы

11
Генадзь Фядыніч: Трэба змагацца за свае правы

Лідэр незалежнага прафсаюзу павіншаваў адноўленых на працы грузчыкаў, якія адсудзілі ў полацкага вінзавода 10 мільёнаў.

«Я віншую рабочых. Было відавочна, што іх звальненне заказное, таму што ў такі кароткі тэрмін атрымаць две вымовы і сысці па артыкуле - гэта відавочны перабор, нават у нашых умовах», - распавёў сайту charter97.org старшыня прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

Аднак радавацца пакуль рана - наймальнік будзе аспрэчваць рашэнне суда, лічыць Генадзь Фядыніч:

«Напэўна, суддзі змаглі разабрацца ў сітуацыі. Але я думаю, што цяпер наймальнік будзе аспрэчваць гэтае рашэнне. Трэба дачакацца 10 дзён. Калі наймальнік не будзе аспрэчваць рашэнне суда - можна будзе казаць, што рабочыя перамаглі».

«Трэба змагацца за свае правы, каб чагосьці дамагчыся. Само сабой нічога не бывае», - дадаў лідэр прафсаюза РЭП.

Нагадаем, Віктара Раслякова і Зміцера Сянькова звольнілі з полацкага вінзавода неўзабаве пасля таго, як у канцы верасня на прадпрыемстве адбылася стыхійная забастоўка. Абодва грузчыка расказвалі пра гэта незалежным журналістам, за што і паплаціліся працоўным месцам.

Сваё права на працу яны былі вымушаныя абараняць праз суд. Працэс расцягнуўся на два тыдні, і, нарэшце, 12 лістапада суддзя Тацяна Субоціна зачытала рашэнне: аднавіць работнікаў на працы, так як звальненне адбывалася з парушэннямі працоўнага заканадаўства. Суд прызнаў звальненне незаконным і пастанавіў выплаціць рабочым кампенсацыю - каля пяці мільёнаў кожнаму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках