15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выставіла Лукашэнку рахунак на $2,5 мільярды

289
Расея выставіла Лукашэнку рахунак на $2,5 мільярды

Мінэнерга Расеі ацэньвае страты ад беларускай кантрабанды растваральнікаў у $1,5-2,5 мільярда.

«Па розных ацэнках, патэнцыйныя страты расейскага бюджэту (ад схемы з растваральнікамі) складаюць ад $1,5 млрд да $2,5 млрд», - заявіў міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак у інтэрв'ю маскоўскай газеце «Ведомости».

Ён адзначыў, што пасля канфлікту паміж РФ і Беларуссю, звязанага з пастаўкамі беларускіх нафтапрадуктаў, якія атрымліваюцца з расейскай бяспошліннай нафты ў трэція краіны пад выглядам растваральнікаў, дзве краіны актыўна дамаўляюцца пра баланс паставак на 2013 год, паведамляе «Інтэрфакс».

«Цяпер беларускі бок заяўляе аб 23 млн тон паставак нафты на наступны год. У гэтым годзе ў нас быў баланс на 21,5 млн тон. Гэта значыць, яны павялічылі прапановы па перапрацоўцы на сваіх нафтаперапрацоўчых заводах. Натуральна, што столькі нафты для ўнутранага спажывання не патрабуецца. Яны павінны рабіць вяртанне нафтапрадуктаў у Расею, у рамках гадавых балансаў. Аб'ёмы мы цяпер прапрацоўваем і да канца лістапада ўзгоднім гэтую лічбу», - сказаў міністр.

«Мы будзем прапаноўваць, каб і нашыя кампаніі, якія з'яўляюцца ўласнікамі нафтапрадуктаў, і беларускія кампаніі, у той прапорцыі, у якой яны з'яўляюцца ўласнікамі, абавязаны былі вярнуць у Расею і прадаць у нас на рынку атрыманыя нафтапрадукты, перш за ўсё аўтабензіны», - дадаў ён.

Міністр таксама нагадаў, што ёсць магчымасць паставак нафтапрадуктаў з Беларусі.

Кіраўнік Мінэнерга дадаў, што ведамства працягвае прытрымлівацца ідэі ўвядзення ў будучыні плаваючых ставак акцызаў на паліва. «Гэта, у прынцыпе, было б мэтазгодна, для таго, каб кошт на ўнутраным рынку не залежаў моцна ад знешняга рынку. Павялічыліся кошт на нафту і біржавыя індыкатары коштаў на нафтапрадукты - значыць, мы павінны знізіць акцызы, упалі - павысіць акцызы. Гэта дае магчымасць істотна нівеліраваць ваганні коштаў», - адзначыў ён.

Як раней паведамлялася, у 2012 годзе прыватныя беларускія нафтатрэйдары, пры ўдзеле расейскіх сыравінных кампаній, паспяхова займаліся вытворчасцю на беларускіх НПЗ растваральнікаў з расейскай нафты. Гэта сыравіна, згодна з нормамі Мытнага саюза, увозілася бяспошлінна на тэрыторыю краіны. Гатовая прадукцыя атрымлівала, у адпаведнасці з нацыянальнымі тэхрэгламентам, іншы таварны код і код ТН ВЭД, што дазваляе экспартаваць яе без збірання экспартных пошлін, якія, па міжкраінавым пагадненні, павінны пералічвацца ў бюджэт РФ.

Вытворчасць і экспарт растваральнікаў, якія фармальна не адносяцца да нафтапрадуктаў, сталі аднымі з асноўных крыніц станоўчай дынамікі эканомікі і прафіцыту знешняга гандлю Беларусі ў гэтым годзе, разам з экспартам нафтапрадуктаў з расейскай нафты.

У канцы ліпеня прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў у Менску заявіў аб намеры «дасканала разабрацца» з гэтым пытаннем, пасля чаго ў Беларусі працавала расейская міжведамасная рабочая група. Па дадзеных удзельнікаў рынка, на пачатак жніўня пастаўкі нафты з РФ і вытворчасць сублімаваных нафтапрадуктаў у Беларусі былі згорнутыя.

Раней шэраг расейскіх СМІ паведамляў аб тым, што РФ ацэньвае страты бюджэту ад дзеяння «растваральнікавых» схем у $1,5 млрд і мае намер патрабаваць кампенсацыі гэтай сумы ад Беларусі.

калаж - newsland.ru

Напісаць каментар 289

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках