16 лiстапада 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снапкоў: Адмяняць абавязковы продаж валюты не можам

13
Снапкоў: Адмяняць абавязковы продаж валюты не можам

Пайсці на гэты крок пакуль не дазваляе «эканамічная сітуацыя ў краіне».

«Магчымая лібералізацыя (валютнага кантролю ў частцы наяўнасці інстытута абавязковага продажу валютнай выручкі - ІФ) у сярэднетэрміновай перспектыве, але пакуль не тая эканамічная сітуацыя, каб яна (лібералізацыя - ІФ) ажыццявілася», - сказаў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў у пятніцу ў Менску на пленарным пасяджэнні VII Беларускага інвестыцыйнага форуму, перадае «Інтэрфакс».

Міністр нагадаў, што беларуская эканоміка ўяўляе сабой малую эканоміку адкрытага тыпу і захаванне інстытута абавязковага продажу часткі валютнай выручкі «дазваляе акумуляваць неабходныя валютныя сродкі». Пры гэтым міністр запэўніў патэнцыйных інвестараў, што гэты механізм не аказвае значнага ўплыву на гаспадарчую дзейнасць экспарцёраў.

«Пакуль нам патрэбная гэтая «падушка бяспекі», - дадаў Снапкоў.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, беларускія экспарцёры абавязаныя прадаваць на біржы 30% валютнай выручкі, якая ім паступае.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках