15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калега затрыманага Гайдукова звольнены з працы

44

Яўген Кастусёў звольнены пасля візіту супрацоўнікаў КДБ да яго на працу.

Ён з'яўляецца лідарам наваполацкай грамадскай ініцыятывы «Звяз маладых інтэлектуалаў», куды ўваходзіў затрыманы паводле падазрэння ў «шпіянажы» Андрэй Гайдукоў.

Яўген Кастусёў жыве і працуе ў Менску. У краму, дзе актывіст працуе ахоўнікам, двойчы прыходзілі з роспытамі людзі ў цывільным. У выніку ў нядзелю, 17 лістапада, ён ва ўльтыматыўнай форме быў звольнены, піша «Салідарнасць».

– Мне прыйшлося напісаць заяву пра звальненне з уласнага жадання. Абскардзіць пастанову адміністрацыі не планую – гэта бескарысна, – распавёў Яўген Кастусёў.

Актывіст звязвае дзеянні праваахоўнікаў з арыштам свайго намесніка Андрэя Гайдукова, якога падазраюць у супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках