29 снежня 2024, Нядзеля, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марголін: У Беларусі няма рэсурсу для вядзення новых нафтавых войнаў

5
Марголін: У Беларусі няма рэсурсу для вядзення новых нафтавых войнаў

Невыкананне патрабавання Масквы вярнуць $1,5 млрд. экспартных пошлін ужо б'е па эканоміцы Беларусі.

Звязана гэта з тым, што пытанне аб нафтавым балансе на будучы год шчыльна ўвязана з тэмай растваральнікавага бізнесу.

Калі незразумелыя ўмовы паставак расейскай нафты ў 2013 годзе, як следства, зрываюцца і дамовы на наступны год па рэалізацыі нафтапрадуктаў на знешніх рынках. Пакуль сітуацыя застаецца невырашальнай. Наколькі вялікая верагоднасць перарастання яе ў новую нафтавую вайну паміж Масквой і Менскам, пацікавіўся сайт ucpb.org у экспертаў.

«Я думаю, нейкі канфліктны перыяд будзе, але паўнавартасная вайна - наўрад ці, - лічыць дырэктар па даследаваннях Ліберальнага клуба Яўген Прэйгерман. - Масква выдатна разумее, што калі цяпер прыціснуць Беларусь, то прыйдзецца праз пару месяцаў яе ратаваць, як гэта было ў 2011 годзе. У той жа час Менск будзе супраціўляцца патрабаванню вярнуць 1,5 млрд. даляраў. На мой погляд, гэтыя 1,5 млрд., хутчэй, спроба падштурхнуць быць больш згаворлівымі ў плане прыватызацыі або па іншых пытаннях, якія цікавяць Расею пытаннях».

Эканаміст Леў Марголін таксама лічыць, што новая нафтавая вайна ў цяперашніх умовах нерэальная.

«У нас зараз няма рэсурсаў для таго, каб весці нейкія войны, - кажа эканаміст. - Гэта будзе цягучая пазіцыйная барацьба, якую паспрабуюць падняць на самы высокі палітычны ўзровень. Ці атрымаецца што-небудзь адпрасіць - адпросяць, не ўдасца - прыйдзецца аддаваць. Ды і Маскве такая вайна не выгадная. Яны ж усё-ўсё ведалі, але не пачыналі яе ў студзені-лютым. Тады магла пачацца вайна, а зараз, калі яны далі Беларусі настолькі глыбока ўлезці ў гэтую справу пры поўнай адсутнасці рэсурсаў, ужо ніякай вайны не будзе».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках