28 снежня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паляцеў у Індыю за новым калійным кантрактам?

14
Мясніковіч паляцеў у Індыю за новым калійным кантрактам?

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам з 8 па 15 лістапада наведае Казахстан і Бангладэш, а таксама з рабочым візітам Індыю.

Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Падчас візіту ў Казахстан запланаваны сустрэчы Мясніковіча з прэзідэнтам гэтай краіны Нурсултанам Назарбаевым і прэм'ер-міністрам Серыкам Ахметавым.

Кіраўнік урада Беларусі таксама прыме ўдзел у пасяджэнні беларуска-казахстанскага дзелавога форуму. Чакаецца, што прэм'ер-міністр наведае ў Казахстане сумеснае прадпрыемства «КазБелАЗ», АТ «Кенжэр», міжнародны навукова-вытворчы холдынг «Фітахімія».

У Бангладэш Міхаіл Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны Зілурам Рахманам, а таксама прэм'ер-міністрам Шэйх Хасінай. Запланаваны перамовы кіраўніка беларускага ўрада з міністрамі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, навукі і тэхналогій. У праграме візіту таксама ўдзел Мясніковіча ў беларуска-бангладэшскім бізнес-форуме і сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Універсітэта Дакі.

Падчас візіту ў Індыю прэм'ер-міністр сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны Пранабам Мукрэджы і прэм'ер-міністрам Манмаханам Сінгх. Кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у цэрымоніі адкрыцця 32-га Індыйскага міжнароднага гандлёвага кірмашу і беларуска-індыйскім бізнес-форуме. Запланаваны перамовы Мясніковіча з міністрамі гандлю і прамысловасці, хімічнай прамысловасці і ўгнаенняў, вугальнай прамысловасці, навукі і тэхналогій. Плануецца, што будуць абмяркоўвацца перспектывы супрацоўніцтва ў калійнай галіне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках