15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: На амністыю не разлічвалі

3

Палітвязняў спецыяльна выключылі з працэсу амністыі, лічыць жонка Мікалая Статкевіча.

«Завяршаецца амністыя, на якую многія ўскладалі надзеі. Мы нават атрымлівалі віншаванні, маўляў, неўзабаве Мікалай будзе дома... Але нават у самым пачатку амністыі было зразумела, што палітвязняў спецыяльна выключылі з працэсу разгляду. Я ніколі на гэтую амністыю не спадзявалася», - заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча.

Яшчэ перад пачаткам амністыі большасць палітвязняў пачала атрымліваць папярэджанні ад адміністрацый турмаў па надуманых прычынах. У іх ліку быў і Мікалай Статкевіч, якога прызналі «злосным парушальнікам рэжыму і асобай, схільнай да ўцёкаў і непадпарадкавання». У самім законе аб амністыі было спецыяльнае палажэнне аб тым, што ўдзельнікі і арганізатары «масавых беспарадкаў» не могуць разлічваць на датэрміновае вызваленне.

Мікалай Статкевіч застаецца апошнім экс-кандыдатам у прэзідэнты, які знаходзіцца за кратамі. Ён адмаўляецца напісаць прашэнне аб памілаванні. Статкевіча вось ужо амаль год трымаюць у следчым ізалятары, хоць гэта незаконна. Такім чынам, на думку Марыны Адамовіч, адміністрацыя турмы імкнецца ізаляваць палітыка ад іншых зняволеных.

«Гэтым вельмі груба парушаецца заканадаўства, так як у следчым ізалятары асуджаныя зняволеныя могуць быць пакінутыя па іх уласнай заяве і з пісьмовай згоды начальніка, - кажа Марына Адамовіч. - У нашым выпадку гэта не мае дачынення да Мікалая. Гэта вельмі красамоўнае жаданне забараніць нават фантастычнае, як у фільмах, «перастукванне» і абмен інфармацыяй з іншымі зняволенымі».

У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прысудзіў Мікалая Статкевіча да 6 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года. Палітык адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі № 17, аднак 15 студзеня 2012 года яму стварылі больш жорсткія ўмовы ўтрымання, перавядучы ў следчы ізалятар Магілёва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках