15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: З-за газеты нельга прыцягваць за «здраду радзіме»

15
Уладзімір Лабковіч: З-за газеты нельга прыцягваць за «здраду радзіме»

Праваабаронца сумняваецца, што для арышту Сяргея Гайдукова былі хоць бы мінімальныя прычыны.

«Калі Андрэя Гайудкова сапраўды арыштавалі за захоўванне газеты «Хартыя'97», то я хачу сказаць, што любая інфармацыя, якая размяшчалася ў публічнай газеце, нават калі гэта самвыдат, не можа змяшчаць інфармацыі, якая можа пацягнуць за сабой прыцягненне да крымінальнай адказнасці па такім цяжкім артыкуле як «здрада дзяржаве», - распавёў сайту charter97.org сябра Савета праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч.

Па словах праваабаронцы, крымінальную справу супраць Андрэя Гайдукова павінны спыніць:

«Калі гэта сапраўды так, то гэта сведчыць аб навэле ў практыцы прымянення крымінальнага заканадаўства з боку Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Гэта абсалютна абуральны факт, які павінен пацягнуць за сабой спыненне крымінальнай справы. Таму што калі толькі гэта з'яўляецца прычынай затрымання, крымінальная справа не можа быць распачата».

Праваабаронца сумняваецца, што для затрымання Сяргея Гайдукова былі хоць бы мінімальныя прычыны:

«Мы патрабуем ад КДБ неадкладна даць тлумачэнні, што ж з'явілася прычынай для затрымання грамадскага актывіста і прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці па такім цяжкім артыкуле Крымінальнага кодэкса. У гэтай справе у праваабаронцаў вельмі шмат пытанняў, ці мела яго затрыманне хоць бы мінімальныя прычыны?».

Нагадаем, 8 лістапада быў арыштаваны намеснік старшыні Саюза маладых інтэлектуалаў, актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў рабоце на замежную выведку.

Па заяве КДБ, актывіста затрымалі нібыта ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы. Паводле інфармацыі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Андрэй Гайдукоў быў затрыманы, калі перавозіў частку тыражу газеты «Хартыя'97» для распаўсюджвання ў Віцебскай вобласці. Менавіта гэтая газета і стала «звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы», паколькі затрыманне адбылося ў момант, калі Гайдукоў складаваў яе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках