29 снежня 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кшыштаф Занусі: Першы доўг грамадзяніна - шукаць праўдзівую інфармацыю

15
Кшыштаф Занусі: Першы доўг грамадзяніна - шукаць праўдзівую інфармацыю

Знакаміты польскі рэжысёр параіў беларусам не даваць сябе падманваць.

Кшыштаф Занусі даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

- Якой паўстае Беларусь у Вашых вачах?

- Я наведваю Беларусь на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў дастаткова рэгулярна, таму стараюся не паддавацца схематычным уражанням. Палякі часта думаюць, што калі Беларусь адстае ў сваім эканамічным і палітычным развіцці, то гэта будзе відаць няўзброеным вокам. Тым не менш, на першы погляд гэтага зусім не відаць, а наадварот: Менск дзівіць сваёй чысцінёй і добрым асвятленнем. Вуліцы, можа, выглядаюць трохі пуста, але горад дагледжаны. І толькі калі звярнуцца да мыслення людзей, то прыкметна, што існуе нейкі часовы разрыў. Гэта праяўляецца не на матэрыяльным узроўні, а ў ментальнасці, у думках.

- У чым асаблівасць беларускага грамадства?

- Беларускае грамадства - гэта не сучаснае грамадства, якое ўсведамляе, што сіла - у людзях, а не ў чыноўніках, што не прэзідэнт прымае рашэнні, а ўлады, сапраўды абраныя людзьмі. Няма ніякай неабходнасці дзякаваць кагосьці за тое, што пабудавалі дарогі, так як гэта абавязак уладаў. За гэта мы ім плацім, гэтага ад іх чакаем, і ў дэмакратычнай краіне гэта такая ж служба, як і любая іншая. Беларусы думаюць інакш. Параўноўваючы Беларусь нават з Расеяй, з глыбокай Сібірру, дзе прысутнасць грамадзянскай супольнасці прыкметная, у Беларусі я гэтага яшчэ не адзначыў. Можна толькі чакаць, што з часам яна з'явіцца. Я лічу, што нельга будаваць сучаснасці без актыўнага ўдзелу грамадзян, так як гэта звычайна нікому не ўдаецца. Гэта гістарычная непазбежнасць.

- Беларусы скардзяцца, што часта не маюць доступу да праўдзівай інфармацыі. У чым тут праблема, на Вашу думку?

- Ніхто не можа наракаць, што не меў доступу да праўдзівай інфармацыі. У палякаў заўсёды быў доступ, нават падчас вайны, трэба толькі хацець. Першы абавязак кожнага грамадзяніна - шукаць праўдзівую інфармацыю. Калі грамадзянін дае рабіць з сябе дурня, калі чалавек дазваляе прапагандзе ці нават нейкай дурной рэкламе сябе падмануць, то ён - не сапраўдны грамадзянін. Гэта не праблема медыя, што дрэнна інфармуюць, але гэта праблема грамадзян, якія паддаюцца павярхоўнай або фальшывай інфармацыі. Доступ да праўды ёсць заўсёды.

- Што трэба рабіць беларусам, якія імкнуцца атрымаць праўдзівую інфармацыю?

- Сёння, у эпоху інтэрнэту, спадарожнікавага тэлебачання, чалавеку, які хоча даведацца нешта, каб хаця б параўнаць факты, гэта вельмі лёгка зрабіць - доступ ёсць паўсюдна. І нельга апраўдвацца, што «я ня ведаў». Калі ўсе ведалі, то чаму ты не ведаў? Трэба было паспрабаваць. Існуюць медыя, якія «глыбей уваходзяць» у праўду і праблемы канкрэтнай краіны. Спадзяюся, што «Белсат» - адзін з такіх каналаў, дзякуючы якому людзі могуць пазнаёміцца з рознымі поглядамі і меркаваннямі. Мы самі адказваем за тое, што глядзім, што слухаем і ў што верым.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках