16 лiстапада 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына дасць майстар-клас па фальсіфікацыях

38
Ярмошына дасць майстар-клас па фальсіфікацыях

Неўяздная ў ЕЗ старшыня ЦВК Беларусі падзеліцца вопытам з калегамі па СНД.

Лідзія Ярмошына прыме ўдзел у семінары для назіральнікаў за выбарамі ў органы дзяржаўнай улады дзяржаў - удзельніц СНД, які пройдзе 7 снежня ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.

Семінар для міжнародных назіральнікаў праводзіцца штогод па лініі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, у структуры якой дзейнічае Міжнародны інстытут маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і захавання выбарчых праў грамадзян дзяржаў - удзельніц МПА СНД. «Па сутнасці семінар - гэта канферэнцыя па пытаннях удасканалення міжнароднага назірання. Туды запрашаюць дэпутатаў нацыянальных парламентаў краін СНД, членаў цэнтральных выбарчых органаў усіх краін СНД,» - патлумачыла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік беларускага Цэнтрвыбаркама праінфармавала, што выступіць на семінары з аналітычным паведамленнем аб выніках «парламенцкіх выбараў» у Беларусі, якія адбыліся ў 2012 годзе, а таксама аб тых заўвагах, якія былі выказаны з нагоды выбарчай кампаніі місіяй АБСЕ.

Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што прадстаўнікоў гэтай арганізацыі на семінар, як правіла, запрашаюць. «Не выключана, што сустрэнуся з назіральнікамі, якія працавалі ў гэтым годзе ў Менску», - сказала кіраўнік ЦВК.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках