16 лiстапада 2024, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Красный пищевик» таксама нацыяналізавалі

56
«Красный пищевик» таксама нацыяналізавалі

Доля дзяржавы ў статутным фондзе «Красного пищевика» павялічаная да 50% + 1 акцыі.

Пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Красный пищевик» прыняў рашэнне аб прынцыповай згодзе на павелічэнне статутнага фонду прадпрыемства на суму аказанай ў 2012 годзе дзяржпадтрымкі.

Пра гэта агенцтву «Бізнес-навіны» паведаміла старшыня назіральнага савета прадпрыемства Валянціна Шэрстнева.

Як паведамляецца на сайце прадпрыемства, «за» павелічэнне долі дзяржавы прагаласавалі акцыянеры, якія валодаюць 165 493 акцыямі (99,86% галасоў), «супраць» - 231 акцыяй (0,14%).

У інтэрв'ю «Бізнес-навіны» Шэрстнева патлумачыла, што рашэнне аб павелічэнні дзярждолі не канчатковае. «Была атрыманая толькі прынцыповая згода акцыянераў. Канчатковае рашэнне аб павелічэнні долі дзяржавы і наступным правядзенні дадэмісіі будзе прымацца на новым сходзе», - адзначыла старшыня назіральнага савета.

Суразмоўніца агенцтва адмовілася паведаміць, які пакет акцый ААТ «Красный пищевик» належыць дзяржаве на бягучы момант, спаслаўшыся на камерцыйную тайну. Таксама яна не змагла назваць дату правядзення новага сходу, падкрэсліўшы, што «гэта павінна вырашыць дзяржава, якая ініцыявала правядзенне нядаўняга сходу акцыянераў».

Валянціна Шэрстнева ўдакладніла, што дадэмісія будзе праведзеная толькі пасля прыняцця станоўчага рашэння аб павелічэнні дзярждолі і прадастаўленні прадпрыемству дзяржпадтрымкі. «Думаю, дзяржпадтрымка можа быць аказаная ў гэтым годзе. Пэўная сума сродкаў будзе выдзеленая на мадэрнізацыю вытворчасці», - адзначыла Шэрстнева.

Таксама яна выказала меркаванне, што з павелічэннем долі дзяржавы да кантрольнага пакета «будзе прасцей прымаць нейкія рашэнні, у прыватнасці, аб мадэрнізацыі і развіцці прадпрыемства». «Апошнія пару гадоў працэс мадэрнізацыі застапарыўся», - сказала Шэрстнева.

Нагадаем, што 12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павялічыць долю ў СААТ «Камунарка» да 57%, у СААТ «Спартак» - да 60% (з 22% і 13% адпаведна). Таксама Лукашэнка распарадзіўся ліквідаваць назіральныя саветы абодвух АТ і змяніць кіраўніцтва прадпрыемстваў, абвінаваціўшы іх у абароне інтарэсаў найбуйнейшага акцыянера Марата Новікава ў шкоду інтарэсам дзяржавы. Ужо ў канцы кастрычніка саветы акцыянераў абодвух ААТ няўхільна выканалі распараджэнні прэзідэнта.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках