15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевічу «не паложана» ведаць свае правы

15
Статкевічу «не паложана» ведаць свае правы

Так лічыць адміністрацыя турмы № 4 у Магілёве, дзе адбывае тэрмін палітвязень Мікалай Статкевіч.

Аб гэтым піша сайт statkevich.org.

«Інакш я не магу растлумачыць зайздросную ўпартасць, з якой мне вяртаюць раздрукоўку пастановы Савета міністраў Беларусі за нумарам 1564, якая змяшчае нормы харчавання і забеспячэння сродкамі асабістай гігіены зняволеных. Гэту пастанову я ўжо каторы раз спрабую пераслаць Мікалаю», - кажа жонка кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітвязня Мікалая Статкевіча - Марына Адамовіч.

«Я ўпэўненая, што зняволеныя маюць права не толькі ведаць тое, што ім гарантуе дзяржава, (а для гэтага такія нормы павінны быць у кожнай турэмнай камеры і ў кожным атрадзе ў калоніі), але і атрымліваць усе належнае без якіх-небудзь выключэнняў», - лічыць Марына Адамовіч.

«Людзям не толькі не гарантуецца права на чалавечае стаўленне, не выконваюцца нават мінімальныя абавязацельствы, якія бярэ на сябе дзяржава, але ж ад іх пад рознымі адгаворкамі наяўнасць такіх праў «хаваецца». Зняволеныя абсалютна безабаронныя перад адміністрацыяй, іх скаргі часта не выходзяць за сцены калоній і турмаў. Сведчаннем гэтага літаральна запоўненыя спецыялізаваныя рэсурсы.

Даходзіць да абсурду, калі на зацвярджэнне Мікалая растлумачыць, дзе ж сродкі гігіены, або прадукты харчавання, вызначаныя пастановай урада, яму адказваюць, што за гэта з яго пенсіі грошы не вылічваюць. А за што, прабачце? Няўжо за «санаторныя» ўмовы? За камеру без полу? За вільготны столь? За тынкоўку, якая адпадае? За адсутнасць дзённага святла? За холад, які, мабыць, з'яўляецца спецыяльнай платнай паслугай дзеля захавання добрай формы?»- пытаецца жанчына.

Марына Адамовіч спадзяецца атрымаць нарэшце адказы на гэтыя пытанні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках