16 лiстапада 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «выдаў» Пуціна

165
Лукашэнка «выдаў» Пуціна

Кіраўнік у інтэрв'ю Reuters распавёў пра хваробу Пуціна. Крэмль не ведае, што адказаць.

Аляксандр Лукашэнка, які захапляецца хакеем, не можа згуляць са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, бо той пашкодзіў хрыбетнік. Аб гэтым Лукашэнка сказаў, адказваючы на пытанне, ці гуляе ён у хакей з Пуціным, які таксама неабыякавы да спорту і культывуе вобраз зуха, піша АФН.

«Ён кажа, мы яшчэ не гатовыя з тваёй камандай гуляць. Хрыбетнік дзесьці пашкодзіў ён. У барацьбе. Барукаўся дзесьці на дыване і пашкодзіў хрыбетнік. Таму адкладаецца наша сустрэча. Я ведаю пра гэтую ягоную праблему. Ён любіць барукацца. Дужаўся, дужаўся, падняў чалавека, кідаў праз сябе, спрывіліў хрыбетнік», - сказаў Лукашэнка.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць выказванні Лукашэнкі.

Размовы аб праблемах са здароўем у 60-гадовага Пуціна загучалі ўвосень: на саміце АТЭС ва Уладзівастоку прэзідэнт накульгваў, у іншых выхадах на публіку ён сядзеў, нахіліўшыся наперад і абапёршыся на правую руку. У кастрычніку Пуцін не паехаў у Пакістан на нараду кіраўнікоў чатырох дзяржаў, прысвечаную Афганістану, а таксама не наведаў Турцыю. Тры крыніцы ва ўрадзе РФ сказалі Reuters, што ў Пуціна праблемы са спінай, аднак Крэмль зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 165

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках