15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэю Гайдукову змянілі абвінавачанне?

38
Андрэю Гайдукову змянілі абвінавачанне?

Затрыманага актывіста пераводзяць з Менска ў Віцебск.

Пра гэта маці Андрэя Гайдукова даведалася сёння ад адваката, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я прасіла, каб адвакат напісала заяву на сустрэчу з сынам, каб яны пагаварылі пра яго справу. Адвакат мне патэлефанавала і паведаміла, што яго пераводзяць у Віцебск. Ёй так сказаў следчы Алег Барысевіч. Я не ведаю, як да гэтага ставіцца. Бо спачатку казалі, што яго адвезлі ў Менск, так як у Віцебску, дзе ён быў затрыманы, няма структуры КДБ для ўтрымання падазраваных. Зараз, атрымліваецца, яго можна трымаць і там. Можа быць, змянілася абвінавачанне? А можа, яго вырашылі перавесці таму, што следчы з Віцебска, і яму даводзіцца ездзіць у Менск? Карацей, адны загадкі. Адвакат сама не ведае падрабязнасцяў», - сказала Вольга Гайдукова.

Яна сапраўды не ведае, дзе сын знаходзіцца ў дадзены момант: яшчэ ў Менску, ужо ў Віцебску ці ў дарозе. Не ведае яна і дзе яго будуць трымаць. Хутчэй за ўсё, у віцебскім СІЗА, лічыць маці.

Яна спадзяецца, што адвакату ўдасца дамовіцца аб сустрэчы з Андрэем Гайдуковым на наступным тыдні, і тады хоць нешта праясніцца.

Ні аднаго ліста ад сына яна да гэтага часу так і не атрымала, хоць ён іх пісаў. Пакуль яна не ведае і таго, на якой віцебскі адрас адпраўляць свае лісты.

У менскі СІЗА КДБ Андрэя Гайдукова змясцілі пасля затрымання ў Віцебску, якое адбылося 20 дзён таму. 23-гадовага аператара наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» абвінавачваюць па крымінальным артыкуле «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці». Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якім паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках