15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Беларусі пара вызваляць палітвязняў

29
Штэфан Фюле: Беларусі пара вызваляць палітвязняў

Еўракамісар адкрыў IV Форум грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства».

Штэфан Фюле надаў шмат увагі тым падзеям, якія адбываюцца ў рамках праграмы «Усходняе партнёрства», паведамляе «Радыё Свабода».

Таксама еўракамісар распавёў пра сітуацыю ў кожнай з шасці дзяржаў праграмы.

Што тычыцца Беларусі, то еўрапейскі чыноўнік назваў непрымальнай для Еўразвяза сітуацыю, калі ў краіне застаюцца за кратамі палітвязні і калі з боку беларускага ўраду няма ніякіх бачных зрухаў да дэмакратызацыі краіны.

Разам з тым еўракамісар згадаў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца ўдзельніцай «Усходняга партнёрства», а беларуская грамадзянская супольнасць мае магчымасць удзельнічаць у праграмах «Усходняга партнёрства».

У Беларусі сёння 14 палітвязняў. У турмах працягваюць заставацца кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі і яшчэ 10 актывістаў апазіцыі.

Міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення беларускіх вязняў сумлення. Еўрапейскі Звяз і ЗША ўвялі візавыя і эканамічныя санкцыі супраць памагатых дыктатара - чыноўнікаў і бізнесменаў, замяшаных у правядзенні рэпрэсій і фінансавай падтрымцы рэжыму, для таго, каб дамагчыся выхаду на волю 14 палітвязняў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках