16 лiстапада 2024, Субота, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 тысяч льготнікаў выкінуць з чаргі на жыллё

47
30 тысяч льготнікаў выкінуць з чаргі на жыллё

Пасля зверкі з чаргі маючых патрэбу ў жыллі могуць быць знятыя каля 30 тысяч чалавек.

Пра гэта 29 лістапада старшыня Менскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, піша БелТА.

У Менску ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў складаецца 265 тыс. сем'яў і грамадзян. Па словах Ладуцькі, за 10 гадоў гэтая чарга павялічылася ў 2 разы, а прычынай гэтага з'яўляецца міграцыйны прырост насельніцтва з рэгіёнаў.

Рост чаргі некалькі прыпыніўся з увядзеннем заканадаўчых абмежаванняў па тэрмінах рэгістрацыі ў сталіцы для пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў жыллі і зніжэннем ўліковай нормы да 10 кв.м на чалавека. У цяперашні час Менгарвыканкамам вядзецца зверка грамадзян на прадмет наяўнасці ўласнасці на тэрыторыі ўсёй краіны. Так, з чаргі маючых патрэбу ў жыллі ўжо знята 13 тыс. грамадзян, да 1 красавіка гэтая праца будзе завершана, і, паводле папярэдніх дадзеных, з чаргі будзе знята каля 30 тыс. чалавек.

Мікалай Ладуцька звярнуў увагу таксама на тое, што сёння ў 5 разоў скарацілася колькасць грамадзян, якія маюць права на будаўніцтва жылля з дапамогай льготнага крэдыту, - гэта 42 тыс. чалавек, з якіх 24 тыс. маюць права на пазачарговае накіраванне на будаўніцтва. У той жа час грамадзяне, якія страцілі права на льготнае крэдытаванне, застаюцца ў чарзе і маюць магчымасць будаўніцтва па сабекошце.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках