16 лiстапада 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц і Штэфан Фюле сустрэнуцца з жонкамі палітвязняў

2
Марцін Шульц і Штэфан Фюле сустрэнуцца з жонкамі палітвязняў

Жонкі Алеся Бяляцкага і Мікалая Статкевіча сёння наведаюць Брусель.

Марыну Адамовіч і Наталлю Пінчук прымуць пердседатель Еўрапарламента Марцін Шульц і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, суд Першамайскага раёна Менска ў канцы лістапада мінулага года прысудзіў кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Справа аб ўтойванні падаткаў была распачата ў дачыненні да Бяляцкага пасля атрымання дадзеных з Літвы і Польшчы аб яго банкаўскіх рахунках.

Мікалай Статкевіч быў арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты і члены іх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў прысуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках