15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыі ў Свіслачы

2
Новыя рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыі ў Свіслачы

На мясцовых жыхароў Анатоля Валюка, Віктара Дзесяціка і Юрыя Глебіка складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 27 кастрычніка.

Падчас традыцыйнага святкавання Дня памяці паўстанцаў 1863 года былі затрыманыя чатыры актывісты з розных гарадоў Беларусі. Праз пару дзён трое з іх былі асуджаныя на трое сутак адміністрацыйнага арышту, яшчэ адзін з затрыманых будзе вымушаны заплаціць грашовы штраф.

Праз некалькі дзён пасля гэтых судоў міліцыя стала турбаваць мясцовых удзельнікаў свята. У бліжэйшыя дні яны атрымаюць павесткі ў Свіслацкі раённы суд - так вынікае са слоў міліцыянтаў.

Па словах гродзенскага праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, сітуацыя абсалютна ганебная і неправавая з боку прадстаўнікоў дзяржаўных улад:

«Дзевятнаццаць гадоў запар мы адзначаем у Свіслацкім раёне Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, і ніколі з боку ўдзельнікаў не было ніякіх правакацый, экстрэмісцкіх праяў ці парушэнняў грамадскага парадку. Людзі збіраюцца, прыязджаюць з розных гарадоў, каб годна ўшанаваць тых, каго яны лічаць сваімі нацыянальнымі героямі. Па-сутнасці, у Беларусі грамадзян пераследуюць за беларускі патрыятызм, за выяўленне нацыянальных пачуццяў. Тое, што цяпер збіраюцца судзіць свіслацкіх грамадскіх актывістаў, якія не парушылі ні адной літары дзеючага заканадаўства - праява гэтага этнацыду. Я думаю, што гэта нейкі загад абласнога начальства, ці нават сталічнага. Калі да помнікаў крывавым правадырам камунізму Леніну і Сталіну хтосьці цягне вянкі і ўскладае кветкі - іх ніхто не чапае. Калі ж беларускія патрыёты ўспамінаюць сваіх герояў - іх пачынаюць пераследваць, парушаючы канстытуцыйныя правы грамадзян», - перадае словы праваабаронцы сайт spring96.org.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках