28 снежня 2024, Субота, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар сабраўся экспартаваць калій праз Расею

86
Дыктатар сабраўся экспартаваць калій праз Расею

Беларусь мае намер перавесці большую частку экспартнага грузапатоку з партоў Прыбалтыкі ў расейскія парты.

Гаворка ідзе і аб экспарце калійных угнаенняў.

«Не буду хаваць, мы вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэтую тэму на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным», - сказаў сёння Лукашэнка, прымаючы губернатара Ленінградскай вобласці А.Дразденку.

«Мы прынялі прынцыповае рашэнне па пераарыентацыі вялікіх аб'ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаенняў і іншых грузаў, з партоў балтыйскіх дзяржаў на вашыя парты», - паабяцаў Лукашэнка.

«Нам трэба вельмі сур'ёзна прапрацаваць гэтую праблему, тэматыку. Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі адназначна падтрымаў гэтую ініцыятыву. Нам трэба дамаўляцца з чыгуначнікамі Беларусі і Расеі і хутчэй рэалізаваць гэтыя дамоўленасці», - яшчэ раз адзначыў беларускі кіраўнік перад тым як папрасіць зніжку.

«Думаю, што нават калі вы дзесьці пойдзеце на саступкі беларусам, то ў аб'ёмах вы значна выйграеце. Таму што гэта не адзін дзесятак мільёнаў тон грузаў, якія мы перавальваем у партах балтыйскіх дзяржаў», - агучыў просьбу Лукашэнкі і спаслаўся на блат. - «Яшчэ раз падкрэслю: мы з прэзідэнтам Расеі дамовіліся, што будзем рэалізоўваць гэтую праграму».

Але нягледзячы на ўсе згадкі пра вялікага заступніка - Пуціна, на шляху ўсіх беларуска-расейскіх грандыёзных дамоўленасцей заўсёды стаіць невялічкі, але непераадольны бар'ер - рознагалоссі па тарыфах.

«Калі нам удасца зрабіць справядлівыя тарыфы ці, як мы гаварылі з урадам Беларусі, хоць бы выйсці ў нуль тарыфаў, у параўнанні з краінамі Балтыі, то і эканоміка Ленінградскай вобласці, і эканомікі Расеі і Беларусі ад гэтага толькі выйграюць. Праз нашыя парты мы гатовыя перавальваць і тэхніку, і мінеральныя ўгнаенні, і нафтапрадукты, і многае іншае. Але, паўтару, мы павінны тут прыкласці намаганні, каб былі справядлівыя тарыфы», - заявіў у сваю чаргу Драздзенка.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках