16 лiстапада 2024, Субота, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зняў Зайцава з пасады старшыні КДБ

249
Лукашэнка зняў Зайцава з пасады старшыні КДБ

Прычынай звальнення назвалі «самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака».

Пра гэта было абвешчана на нарадзе ў Лукашэнкі аб дзейнасці органаў сістэмы нацыянальнай бяспекі.

Паводле вынікаў нарады Дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны тычыліся апошніх падзей, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.

«Усім вядома пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць стараннага расследавання», – заявіў Леанід Мальцаў.

«З гэтай прычыны прэзідэнт прыняў рашэнне вызваліць генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі і залічыць яго ў распараджэнне старшыні КДБ», – паведаміў дзяржсакратар Рады Бяспекі.

«Выконваць абавязкі старшыні КДБ даручана мне. Але гэта не значыць, што Вадзім Зайцаў пасля заканчэння расследавання не зможа вярнуцца на гэтую пасаду. Калі расследаванне пакажа кампетэнтнасць яго і іншых службовых асоб, то па-за ўсякімі сумневамі ён будзе вернуты на гэтую пасаду. Гэта зроблена для таго, каб расследаванне было праведзена максімальна аб'ектыўна, – удакладніў Леанід Мальцаў. – Расследаванне даручана праводзіць Генеральнаму пракурору. Таксама да гэтай працы будзе далучаны Следчы камітэт».

Нагадаем, пра дзіўную смерць падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака ўпершыню напісаў сайт charter97.org. Як паведаміла крыніца, не выключаецца, што палкоўнік КДБ быў забіты.

Напісаць каментар 249

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках