31 снежня 2024, aўторак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асуджаны быць свабодным

4
Асуджаны быць свабодным

Чарговы міні-фільм з серыі «Хроніка суднага часу» з'явіўся ў інтэрнэце.

Фільм прысвечаны палітзняволенаму анархісту Ігару Аліневічу.

Ігар Аліневіч быў затрыманы сілавікамі ў цывільным 28 лістапада ў 2010 года ў Маскве, вывезены імі ў невядомым кірунку, і толькі праз суткі стала вядома пра яго знаходжанне ў СІЗА КДБ у Менску, піша ПЦ «Вясна».

27 траўня 2011 года суд Завадскога раёна Менска прысудзіў Ігара да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 339 КК РБ (хуліганства, здзейсненае групай асоб) і частках 2 і 3 артыкула 218 КК (пашкоджанне маёмасці небяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).

Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што суд над Ігарам Аліневічам і іншымі фігурантамі справы над анархістамі праходзіў з шэрагам парушэнняў, і таму зняволеных па гэтай справе нельга лічыць законна асуджанымі. Так, затрыманне Ігара Аліневіча ў Маскве адбывалася з парушэннем устаноўленых працэдур, у тым ліку працэдуры экстрадыцыі беларускіх грамадзян з Расейскай Федэрацыі. Пры затрыманні ён быў пазбаўлены магчымасці атрымаць дапамогу з боку адваката і, такім чынам, магчымасці абскардзіць затрыманне. У ходзе папярэдняга следства да абвінавачаных ужываліся псіхалагічны ціск і катаванні. У ходзе судовага разбору не выконваўся прынцып роўнасці бакоў датычна прадстаўлення доказаў. Судом часта не задавальняліся абгрунтаваныя хадайніцтвы абароны, у тым ліку адносна допыту сведак, што ўплывала на аб'ектыўнасць разгляду справы.

Падчас знаходжання ў СІЗА КДБ разам з іншымі зняволенымі Ігар падвяргаўся катаванням. Ігару не раз прапаноўвалі працаваць на ўладаў у якасці хакера, ад чаго той катэгарычна адмовіўся.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках