15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігальскі правёў акцыю салідарнасці з Дашкевічам і Статкевічам

6

10 снежня ў рамках кампаніі «Свабода х 2» офіс еўрадэпутат Марэк Мігальскі правёў акцыю салідарнасці з Змітром Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам.

Як паведаміла БелаПАН памочніца еўрадэпутата Ганна Бяляс, акцыя прайшла ў гонар Міжнароднага дня правоў чалавека перад рэктаратам Сілезскага універсітэта ў Катавіцэ. У акцыі ўзяялі ўдзел больш за 100 чалавек. Студэнты ахвотна далучаліся да кампаніі - фатаграфаваліся з партрэтамі зняволеных для фотапетыцыі. Калаж фотаздымкаў з акцыі запланавана выкарыстоўваць для стварэння паштовак, якія будуць дасланыя беларускім палітычным зняволеным ды іхным сем'ям.

Нагадаем, Марэк Мігальскі ініцыяваў кампанію «Свабода х 2» у канцы кастрычніка гэтага года.

«Свабода x 2» - гэта акцыя салідарнасці з двума беларускімі палітычнымі вязнямі - кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалаем Статкевічам і лідарам міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Змітром Дашкевічам.

У рамках кампаніі быў створаны адмысловы сайт www.2free.eu, на якім можна знайсці інфармацыю аб сітуацыі з Змітром Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам, аб дзеяннях, якія еўрадэпутат прадпрымае, а таксама акцыях, арганізаваных офісам Мігальскага. На сайце змешчаная таксама петыцыя да кіраўнікоў дзяржаў - чальцоў ЕЗ, каб яны нястомна нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх пераследуюць, прыгнятаюць і з якімі жорстка абыходзяцца ў калоніях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках