15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Магілёўдрэў» Гэта прыгоннае права, гэта ўсе разумеюць

53
«Магілёўдрэў» Гэта прыгоннае права, гэта ўсе разумеюць

На прадпрыемстве не ведаюць, дзе возьмуць грошы на выплату «прыгонных», якія трэба будзе вярнуць пры звальненні, бо прыбытку няма.

На «Барысаўдрэве» журналіста «Еўрарадыё» запэўніваюць, што работнікі ўспрынялі дэкрэт аб «прыгонным праве» нармальна. Але на першае ж пытанне аператар прэса гэтага прадпрыемства Алег нечакана адказвае, што нічога пра дэкрэт не ведае:

«Калі шчыра, я не ў курсе, пра што вы кажаце... З кантрактам або без кантракту - нічога не зменіцца. Калі будзем падпісваць гэты кантракт, раскажуць, што да чаго, і будзем вырашаць, падпісваць ці не».

Аператара прэса Алега не задавальняюць умовы працы і заробак. Таму хоча звольніцца - і нават ёсць прапановы з Расеі:

«Працуем у, мякка кажучы, халодных цэхах, а таксама выконваем не толькі свае абавязкі. Вось глядзіце, за маім пультам павінна сядзець некалькі чалавек, а кіраўніцтва, замест таго, каб браць новых людзей, накіроўвае нас. Спраўляемся... »

На «Магілёўдрэве» інакш як прыгонным правам дэкрэт не называюць:

«Так, гэта прыгоннае права. Усе разумеюць, што гэта за закон, але людзі будуць самі вырашаць, як ім дзейнічаць. Як напісана, так і будзе праводзіцца. Дакладна вядома, што, калі вам будуць выплачвацца нейкія выплаты, то вы павінны будзеце іх вярнуць, калі будзеце звальняцца».

Не ведаюць на прадпрыемстве, дзе возьмуць грошы на выплату «прыгонных», якія трэба будзе вярнуць пры звальненні. Бо няма прыбыткаў!

«Каб рабіць выплаты, трэба, каб прыбытак быў - а за 9 месяцаў у нас яго не было. Вось толькі ў гэтым месяцы выйшлі на прыбытак», - разважаюць на прадпрыемстве «Рэчыцадрэў».

На прадпрыемстве, дзе сярэдні заробак 2,5 мільёна рублёў, цякучка «у рамках звычайнага».

На «Гомельдрэве» сапраўды разумеюць задачу новага прэзідэнцкага дэкрэта. Але наконт выплат таксама толькі ўздыхаюць: кажуць, што будуць звяртацца да распрацоўнікаў закона.

А на прадпрыемстве «Івацэвічыдрэў» адзначаюць, што сітуацыя з кантрактамі можа працягвацца бясконца.

«Гэта ж не я рыхтаваў гэты дэкрэт. Я як грамадзянін РБ павінен падпарадкоўвацца. Раней было так, што, калі хочаш звольніцца - праз месяц звальняюць. А зараз, калі я каштоўны работнік і мяне не адпускаюць, я буду пісаць губернатару, а калі і ён не адпусціць... Думаю, што такая сістэма будзе да канца мадэрнізацыі. Але наколькі гэта працягнецца... »

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках