15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей рвецца ў СГА

30
Макей рвецца ў СГА

У Менску разлічваюць, што ўступленне Расеі ў СГА паскорыць уступленне ў гэтую арганізацыю іншых членаў Мытнага саюза.

«Вядома ж, мы зацікаўленыя ва ўступленні ў СГА, таму што больш за 60% нашай эканомікі арыентавана на экспарт. На жаль, на пэўным этапе гэты працэс апынуўся моцна палітызаваным, у першую чаргу - з боку еўрапейскіх партнёраў, і ён быў затарможаны», - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю часопісу «Союзное государство».

Міністр адзначыў, што Беларусь гатовая да таго, каб прыступіць да заключнага этапу ўступлення ў СГА. «Мы спадзяемся, што на першае месца выйдуць прагматычныя памкненні нашых партнёраў, у тым ліку еўрапейскіх, і Беларусі не будуць ствараць штучных перашкод на шляху ўступлення ў арганізацыю», - сказаў Макей.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што ў Беларусі вітаюць уступленне Расеі ў СГА і лічаць, што «гэта паскорыць уступленне і іншых членаў Мытнага саюза ў Сусветную гандлёвую арганізацыю».

Макей нагадаў, што ў свой час была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што ўсе тры краіны Мытнага саюза адначасова павінны ўступаць у СГА. «Але здарылася так, як здарылася. Разам з тым, мы не бачым тут небяспек, таму што тыя нормы, якія закладваліся пры фарміраванні Мытнага саюза і АЭП, першапачаткова меркавалі ў значнай меры супадзенне з адпаведнымі нормамі СГА», - сказаў міністр.

Нагадаем, Лукашэнка некалькі разоў заяўляў пра гатоўнасць краіны ўступіць у СГА, чаму, аднак, «перашкаджаюць ЕЗ і ЗША».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках