15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч сустрэўся ў турме з адвакатам

30
Мікалай Статкевіч сустрэўся ў турме з адвакатам

14 снежня палітвязня ў магілёўскай турме наведаў адвакат.

Напярэдадні жонка палітвязня Марына Адамовіч атрымала звесткі, што ў турме Мікалая Статкевіча могуць перавесці са строгага рэжыму ўтрымання на звычайны. Але пакуль гэтага не адбылося. Піша «Радыё Свабода».

«Яшчэ не было пасяджэння камісіі, ад якой залежыць змена рэжыму ўтрымання. Чакаецца, што збяруцца ў канцы месяца. Калі такая змена адбудзецца, гэта плюс адна перадача, адна бандэроль і адно кароткае спатканне. Вось і ўсё, а самі ўмовы нібы і не змяніліся. Але для нас і гэта важна, зразумейце. Але пакуль - рана. Сам ён па-ранейшаму бадзёры, у нармальным настроі, быццам у яго нічога не змянілася. Сядзіць у той жа камеры з тым жа суседам», распавяла Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч на выбарах 2010 года быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый 19 снежня 2010. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч і чальцы іхных выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пастановай суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбывання пакарання былі змененыя на больш жорсткія, ён пераведзены з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках