15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч не ведае аб сваім узнагароджанні

4
Мікалай Статкевіч не ведае аб сваім узнагароджанні

Палітвязню невядома пра тое, што яго ўзнагародзілі прэстыжнай прэміяй імя Вілі Брандта, распавяла яго жонка.

«Любое ўзнагароджанне, любая ацэнка вельмі важная і прыемная для чалавека, асабліва ва ўмовах зняволення. Нават калі гэта намінацыя, а тым больш, калі гэта ўзнагароджанне, за якое прагаласавала высокае журы. Мне асабліва прыемна, што Мікалаю прысудзілі ўзнагароду Вілі Брандта, знакавага і легендарнага чалавека ў еўрапейскай палітыцы, якога ў свой час называлі канцлерам пакаяння», - заявіла сайту charter97.org жонка палітычнага вязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Па словах жонкі палітвязня, яна паведаміць яму аб узнагародзе ў бліжэйшы час:

«Сёння важная любая падтрымка, любая ўвага, якая кажа пра тое, што цікавасць да праблемы палітвязняў не зніжаецца. Мікалай, праўда, яшчэ не ведае аб сваёй узнагародзе. Але я думаю, што яму будзе вельмі прыемна і ён скажа тое ж самае. Я збіраюся яму паслаць телеграму, у якой паведамлю пра гэта і прышлю ліст».

Нагадаем, палітвязню Мікалаю Статкевічу нядаўна прысудзілі Міжнародную прэмію імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасць». Прэмія заснаваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі за ўклад у справу ўзаемаразумення і міру паміж народамі.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 снежня 2010 года на 6 гадоў пазбаўлення волі. Год таму ён быў пераведзены ў крытую турму ў Магілёве з-за таго, што яго прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках