16 лiстапада 2024, Субота, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З чаргі на жыллё выкінулі 13 тысяч менчукоў

26
З чаргі на жыллё выкінулі 13 тысяч менчукоў

Больш за 13 тыс. менчукоў знятыя з чаргі пасля зверкі спісаў грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Менскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Аўраменка, перадае БелТА.

Службам трэба будзе завяршыць зверку да 1 красавіка будучага года, выканана 26% неабходнага аб'ёму працы. Лепш за ўсё праца арганізаваная ў Першамайскім раёне (зверана 49% спісу), адстаюць Маскоўскі і Фрунзенскі раёны (па 16%). «Выключаныя з чаргі больш за 13 тыс. чалавек, у якіх адпалі падставы ў ёй знаходзіцца», - адзначыў Аляксандр Аўраменка.

Усяго ў сталіцы на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў стаяць 264 тыс. 730 сем'яў. Ва ўласнасці грамадзян знаходзіцца 625 тыс. 360 жылых памяшканняў, з якіх абцяжараныя забаронай на адчужэнне ў сувязі з выкарыстаннем на іх будаўніцтва льготных крэдытаў амаль 47 тыс. памяшканняў, або 7,5% ад агульнай колькасці. Здаецца ў наём 40 тыс. 263 жылых памяшканні, з якіх больш за 1,3 тыс. пабудаваныя з дзяржпадтрымкай, што складае 3,3% ад агульнай колькасці жылля, якое здаецца ў наём.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках