16 лiстапада 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Улады пастаянна падманваюць МВФ

12
Багданкевіч: Улады пастаянна падманваюць МВФ

Улады падпісваюць праграмы рэформаў разам з фондам, але не выконваюць іх, заяўляе экс-кіраўнік Нацбанка.

«Я магу толькі пагадзіцца з МВФ, што Беларусі патрэбныя рэформы. Але я думаю, што верагоднасць такіх рэформаў вельмі малая. У Беларусі няма такой праграмы, не выпрацаваная і праграма трансфармацыі дзяржаўнай эканомікі ў рынкавую. У нашай краіне няма прызнання таго, што адміністрацыйна-камандная мадэль завяла Беларусь у тупік», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org былы старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

Эксперт патлумачыў, пра якія рэформы ідзе гаворка ў заяве МВФ:

«Патрэбныя рэформы, накіраваныя на скарачэнне ўдзелу дзяржавы ў бізнэсе, рэформы, якія б забяспечвалі канкурэнцыю ў эканоміцы паміж дзяржаўным і прыватным сектарамі. У нас цяпер як - калі прыватны завод не слухаецца выканкама, то даецца каманда калгасам не даваць малака гэтаму прадпрыемству. Плюс розныя адсоткавыя стаўкі па крэдытах для дзяржпрадпрыемстваў і прыватных. У дзяржсектара свае падатковыя льготы - гэта значыць тут няма канкурэнцыі».

Па словах эканаміста, прыватызацыя таксама з'яўляецца адной з умоў прадастаўлення крэдыту:

«Патрэбная цэлая праграма рэформаў, у тым ліку ў ёй павінныя быць і пытанні прыватызацыі. Але гэта не значыць, што павінна быць абавязковая прыватызацыя - трэба, каб на эканамічным рынку былі створаныя суб'екты, якія б канкуравалі адзін з адным».

Аднак Станіслаў Багданкевіч сумняваецца, што ўлады адмовяцца ад ручнога кіравання эканомікай:

«Улады павінныя прызнаць памылкі і неэфектыўнасць дзеючай эканамічнай мадэлі, трэба новы ўрад, які б рэалізоўваў гэтую праграму і меў шырокія паўнамоцтвы. Я гэтага не бачу».

Беларускія ўлады пастаянна падманваюць МВФ, адзначыў экс-кіраўнік Нацбанка:

«Калі Беларусь не будзе ісці па шляху пераходу эканомікі да рынкавай, яна можа не разлічваць на крэдыт МВФ. Нашая ўлада часам падпісвае праграмы рэформаў разам з фондам, але не выконвае іх. Пры гэтым яна час ад часу паспявае атрымаць крэдыт. Міжнародны валютны фонд спачатку ставіцца да абяцання ўладаў з вялікім даверам, а толькі потым ахае».

Нагадаем, нядаўна Савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду прыняў да ведама зацікаўленасць Беларусі ў новым крэдыце, аднак назваў у якасці ўмовы гатоўнасць беларускіх уладаў да радыкальных рэформаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках