15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр польскай «Самаабароны» супрацоўнічаў з беларускімі спецслужбамі?

5
Лідэр польскай «Самаабароны» супрацоўнічаў з беларускімі спецслужбамі?

Анджэй Лепер незадоўга да сваёй смерці меў кантакты з прадстаўнікамі спецслужбаў Беларусі.

Пра тое, што лідэр польскай партыі «Самаабарона», які неаднаразова выказваў сваё захапленне Аляксандрам Лукашэнкам, мог «распрацоўвацца» беларускімі спецслужбамі, піша варшаўскае выданне Fakt (пераклад - charter97.org).

Прычынай павышанай цікавасці да палітыка магло стаць не толькі яго сяброўскае стаўленне да дыктатара, але і намер весці бізнес у нашай краіне.

Паводле высноў польскай пракуратуры, у Анджэя Лепера былі велізарныя пазыкі. Таму ён хацеў выкарыстаць свае старыя сувязі, наладжаныя ў той час, калі быў віцэ-прэм'ерам урада. У сувязі з гэтым, напярэдадні сваёй смерці 5 жніўня 2011 года палітык неаднаразова наведваў Беларусь.

Таксама выданне паведамляе аб магчымых кантактах Лепера з аўстрыйскімі спецслужбамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках