15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмны цэнзар забраў калядную паштоўку Дашкевіча

9
Турэмны цэнзар забраў калядную паштоўку Дашкевіча

Цэнзар гродзенскай турмы, дзе трымаюць лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, не прапусціў ад яго калядную паштоўку, якую палітвязень пасылаў свайму сябру Эдуарду Лобаву.

Пра гэта паведаміла «Радые Свабода» маці Эдуарда Лобава Марына.

«Атрымала ад Змітра Дашкевіча ліст, у якім ён піша, што ўкладвае ў канверт калядную паштоўку для Эдзіка. Але паштоўкі ў канверце не было. Значыць, яе забраў турэмны цэнзар. Атрымліваецца, што ім нават нельга павіншаваць адзін аднаго з Новым годам! Раней, калі Дашкевіч сядзеў у глыбоцкай калоніі, ён часта ўкладаў паштоўкі для сына і яны заўсёды даходзілі. Нават адна паштоўка, віншаванне з днём нараджэння, дайшла і з Гродна. А вось калядная - не. На Каляды пільнасць цэнзуры відавочна павысілася», - робіць выснову маці палітвязня Марына Лобава.

Эдуард Лобаў адбывае 4 гады зняволення ў івацэвіцкай калоніі. Зміцер Дашкевіч больш за месяц таму быў пераведзены з мазырскай калоніі ў гродзенскую турму як злосны парушальнік рэжыму. Абодва актывіста асуджаныя нібыта за хуліганства. Інцыдэнт з іх удзелам адбыўся за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дашкевіч, які атрымаў за яго 2 гады, павінен быў некалькі дзён назад выйсці з турмы, але ў жніўні яго зноў судзілі і далі яшчэ год за непадпарадкаванне адміністрацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках