16 лiстапада 2024, Субота, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа намесніка Ладуцькі: новыя падрабязнасці

32
Справа намесніка Ладуцькі: новыя падрабязнасці

Намеснік Ігара Васільева распавёў на судзе, што да арышту ў кабінет чыноўніка заходзілі супрацоўнікі КДБ з торбамі.

26 снежня ў Менскім абласным судзе працягваецца слуханне крымінальнай справы былога намесніка старшыні Менскага гарвыканкама. Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры), піша БелаПАН.

Нагадаем, па дадзеных следства, Ігар Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве хабару ў 500 тысяч даляраў ЗША ў прадстаўнікоў чэшскага інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю чыноўніка і звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва пад Менскам смеццеперапрацоўчага завода больш чым на 30 млн. даляраў. Перадача грашовых сродкаў павінна была ажыццяўляцца двума роўнымі часткамі па 250 тыс. даляраў. Васільева затрымалі ў службовым кабінеце ў будынку гарвыканкама пасля атрымання першай часткі хабару.

На судзе 26 снежня Вадзім Аскірка, былы памочнік Васільева, сказаў, што раней бачыў Ананьева, які, па версіі следства, прынёс у кабінет чыноўніку гарвыканкама партфель з 250 тыс. даляраў, на нейкай сустрэчы ў гарвыканкаме.

Ён паведаміў, што раніцай 6 ліпеня 2012 года (калі затрымлівалі Васільева), яшчэ да з'яўлення чыноўніка на працоўным месцы, але пасля нібыта атрыманага ім хабару, як вынікае з матэрыялаў справы, у прыёмную і кабінет чыноўніка зайшлі, не прадставіўшыся, сямёра чалавек. З сабой у іх былі дзве спартыўныя сумкі. Яны пабывалі і ў кабінеце Васільева.

Ці даставалі гэтыя людзі, (пасля стала вядома, што гэта супрацоўнікі КДБ) з гэтых сумак нешта, сведка не бачыў. Двух панятых, якія прысутнічалі пры гэтых дзеяннях, ён не ведае.

Пры гэтым сведка заявіў, што людзі, якія абшуквалі кабінет Васільева, адразу знайшлі чорны партфель з 250 тысячамі даляраў.

Між тым, па словах абвінавачанага, прадстаўнік чэхаў зайшоў да яго ў кабінет з чорным партфелем. «Ён спытаў, куды паставіць партфель. Я паказаў рукой на шафу». Адразу пасля візіту Ананьева ў кабінет да намесніка старшыні зайшлі некалькі мужчын, якія прадставіліся работнікамі КДБ. Яны правялі ператрус і знайшлі ў шафе партфель з 250 тысячамі даляраў унутры.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках