16 лiстапада 2024, Субота, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмэн Сміт: Лукашэнка і Асад могуць папрасіць прытулак у якой-небудзь краіне

88
Кангрэсмэн Сміт: Лукашэнка і Асад могуць папрасіць прытулак у якой-небудзь краіне

У дыктатара і яго атачэння яшчэ ёсць шанец пазбегнуць міжнароднага трыбунала.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Голосу Америки» агучыў старшыня Хельсінкскай камісіі, кангрэсмэн Крыстафер Сміт.

Таксама ён распавёў пра адрозненні паміж амерыканскім законам Магніцкага і расейскім адказам на яго - «законам Дзімы Якаўлева» і пра сучасную сітуацыю ў Беларусі, Расеі і Украіне.

«Лукашэнка застаецца ва ўладзе дзякуючы таму, што выкарыстоўвае сілу і паўсюднае назіранне за грамадзянамі. Ён моцна нагадвае Мікалая Чаўшэску, чыя сакрэтная паліцыя была добра вядомая за сваю эфектыўнасць і жорсткасць. Аднак, калі быць сумленным да канца, то падобныя дыктатуры - з'ява часовая. Яны марнеюць, руйнуюцца знутры, і іх змяняюць іншыя сістэмы кіравання. Я ніколі не бачыў дыктатуру, якая б існавала вечна. Адны знікаюць раней, іншыя - пазней. Калі Лукашэнка хацеў бы пакінуць пасля сябе нейкую спадчыну, то ён ужо цяпер павінен быў казаць аб перабудове і галоснасці, як гэта зрабіў Гарбачоў. Гэта ніколі не позна зрабіць, нягледзячы на ўсе тыя страшныя злачынствы, да якіх датычныя памагатыя яго рэжыму і ён сам. На прыкладзе прымірэння ў такіх краінах, як ПАР і Сальвадор, мы бачым, што людзі аб'ядноўваюцца вакол лідэра, які вырашае павярнуць ход гісторыі ў дэмакратычнае рэчышча. І хай гэта гучыць наіўна з майго боку, але я спадзяюся, што гэта ўсё ж адбудзецца. Тым часам, чакаючы перамен, мы будзем прымяняць санкцыі ў рамках Акта ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, які служыць апорай прадстаўнікам беларускай грамадзянскай супольнасці. Чым больш мы і нашыя еўрапейскія партнёры аказваем падтрымку беларусам, якія змагаліся за свабоду, тым карацей будуць дні рэжыму Лукашэнкі», - заявіў кангрэсмен.

Крыстафер Сміт параўнаў беларускага кіраўніка са Слабаданам Мілошавічам і Раткам Младзічам, якія паўсталі перад Гаагскім трыбуналам за ваенныя злачынствы.

«Гэтыя людзі на працягу нейкага часу здзяйснялі жудасныя злачынствы. Яны катавалі людзей, саджалі іх у турму без суда і следства. Са сваёй аховы яны зрабілі банду галаварэзаў, якія жывуць па мафіёзным законам. Але ўсё гэта калі-небудзь сканчаецца. Гаворачы пра Лукашэнку і людзей, якія яго атачаюць, я спадзяюся, што яны альбо самі пачнуць рэформы, альбо сядуць на самалёт, як гэта можа зрабіць Асад у Сірыі, і тады яны скончаць у якой-небудзь краіне, атрымаўшы там прытулак. Я памятаю часы, калі Лукашэнка быў блізкім сябрам Мілошавіча. Дык вось, Мілошавіча больш няма. Я шчыра веру, што калі-небудзь Беларусь зможа атрымаць асалоду ад усіх выгод сапраўднай дэмакратыі», - адзначыў кангрэсмен.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках