16 лiстапада 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік прафсаюзаў Расеі пагражае Лукашэнку санкцыямі

107
Кіраўнік прафсаюзаў Расеі пагражае Лукашэнку санкцыямі

89 прафсаюзных цэнтраў патрабуюць адмяніць «рабскі дэкрэт» у Беларусі.

Прафсаюзы свету працягваюць кампанію салідарнасці з беларусамі. Да яе далучыўся Міхаіл Шмакаў, старшыня Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі, які цяпер з'яўляецца прэзідэнтам Усееўрапейскага рэгіянальнага савета Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, піша «Наша Ніва».

«Сутнасць дэкрэта ў тым, што людзей прымушаюць працаваць шляхам гвалту і «палкавай» дысцыпліны. Чалавецтва даўно мінула стадыю рабаўладання і прыгоннага права. Гісторыя паказала, што такая праца зусім неэфектыўная, - піша Шмакаў у сваім лісце Аляксандру Лукашэнку. - Вымушаны са шкадаваннем адзначыць, што ўмовы дэкрэта шмат у чым нагадваюць дзеянні ўладаў М'янмы, якія трапілі пад рэзкую крытыку Міжнароднай арганізацыі працы і ўсёй сусветнай супольнасці, што прывяло да ўвядзення санкцый, якія прывялі да эканамічнага спаду і міжнароднай ізаляцыі краіны».

Ад імя 89 прафсаюзных цэнтраў з 55 краін Еўропы і Еўразіі Шмакаў заклікаў улады Беларусі адмяніць Дэкрэт №9, згодна з якім кіраўніцтву прадпрыемстваў прадастаўляецца права забараніць работнікам звальняцца на той падставе, што «прадпрыемствы мадэрнізуюцца».

Нагадаем, дэкрэт № 9 абмяжоўвае працоўныя правы работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, усе яны павінны быць пераведзеныя на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, гэта 2013-2014 гады) па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракту можа быць абскарджаная старшыні абласнога (Менскага гарадскога) выканаўчага камітэта.

У выпадку парушэння работнікамі гэтых прадпрыемстваў сваіх працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны пакрыць грашовыя выплаты, якія будуць налічвацца ім дадаткова да зарплаты. «Пры незвароце дадзеных выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца па рашэнні суда з іх працоўнага заробку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць працаўладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы», - сказана ў дэкрэце.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках